Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Глуск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
Hłuski zamak, Bernardynski. Глускі замак, Бэрнардынскі (1914).jpg
52°53′59,90″ пн. ш. 28°41′29,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Глуск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — колішні каталіцкі культавы комплекс у гарадскім пасёлку Глуску. Сёння на месцы касцёла месцiцца гарадскі стадыён.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Палубiнскi ў 1662 годзе фундаваў сродкi на будаўніцтва драўлянага касцёла святога Антонiя кляштара бернардзiнцаў.

У 1667 годзе сойм пацвердзiў выдзяленне Аляксандрам Палубiнскiм «месца на касцёл, кляштар i сад» айцам бернардзiнцам у Глуску-Дубровiцкiм. У тым жа годзе быў пабудаваны новы мураваны касцёл (Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). З 1744 года тут дзейнiчае Глуская парафiя (у Бабруйскiм дэканаце). З 1781 года створана парафiяльная школа (у 1790 годзе было 15 вучняў).

У 1832 годзе пасля паўстання 1830 года кляштар бернардзiнцаў быў скасаваны, а касцёл стаў парафiяльным.

У 1935 годзе касцёл быў забраны ў вернікаў. Былы касцёл ператварыўся ў склад стружкавай арцелі, дзе неўзабаве адбыўся пажар. Падчас Другой сусветнай вайны немцы ў былым касцёле зрабілі склад боепрыпасаў, а пры адступленні ў 1944 годзе склад узарвалі. У вынiку выбухаў абрынулicя купал i скляпеннi над алтарнай часткай. Пазней парэшткi касцёла былі ўтылiзаваны на будматэрыялы.

З 1996 года некалькi cезонаў археалагічныя даследаванні сістэматычна праводзiлiся пад кіраўніцтвам І. Ганецкай[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]