Аляксандр Гіларый Палубінскі
Аляксандр Гіларый Палубінскі | ||
![]() | ||
Аляксандр Гіларый Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст. | ||
![]() Герб «Ястрабец зменены» | ||
| ||
---|---|---|
1669 — 1679 | ||
Папярэднік: | Крыштаф Завіша | |
Пераемнік: | Станіслаў Казімір Радзівіл | |
| ||
1668 — 1669 | ||
Папярэднік: | Юрый Караль Глябовіч | |
Пераемнік: | Віктар Канстанцін Млечка | |
Адукацыя: | ||
Нараджэнне: | 6 жніўня 1627 | |
Смерць: | 3 лістапада 1679 (52 гады) | |
Пахаванне: | ||
Род: | Палубінскія | |
Бацька: | Канстанцін Палубінскі | |
Маці: | Соф'я Сапега | |
Жонка: | 1) Сюзана Храптовіч 2) Соф'я Канстанцыя Валадковіч | |
Дзеці: | ад другога шлюбу: Дамінік Ян Міхал, Крыштаф Канстанцін, Тэадора, Кацярына, Ганна Марыяна, Ізабела Хелена |
Аляксандр Гіларый Палубінскі (6 жніўня 1627 — 3 лістапада 1679) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Вучыўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, у Кракаве, Галандыі, Францыі. З 1646 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы.
Падкаморы слонімскі ў 1650—1654, вялікі падстолі літоўскі ў 1654, пісар польны літоўскі ў 1654—1668, староста генеральны жамойцкі ў 1669—1670, маршалак вялікі літоўскі з 1669.
Ваенная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў ва ўзяцці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасня 1651).
На чале кавалерыйскіх харугваў браў удзел у асноўных ваенных дзеяннях у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667: у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць шведаў у Польшчы, у вызваленні Менска ў лістападзе 1658 і іншых. У 1659—1660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленні Шклова і Оршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Кушліцкай бітве (1661).
Дзяржаўная дзейнасць і валоданні[правіць | правіць зыходнік]
Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудабелкай, Дзятлавам, Горамі Вялікімі, Горкамі. З 1655 адміністратар Берасцейскай эканоміі, быў старостам бабруйскім, ваўкавыскім, слонімскім.
У 1662 фундаваў Глускі бернардзінскі кляштар.
Пасля адрачэння ад трона Яна II Казіміра ў 1668 і смерці Міхала Вішнявецкага ў 1673 выступаў за абранне на трон Рэчы Паспалітай цара Аляксея Міхайлавіча.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Сын парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага і Соф’і Сапегі, дачкі мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі.
Двойчы быў жанаты. Спачатку з Сюзанай Храптовіч, дачкой новагародскага ваяводы Юрыя Храптовіча і ўдавой новагародскага ваяводы Тамаша Сапегі. Дзяцей з ёй не меў.
Другі раз ажаніўся ў 1652 з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, дачкой новагародскага ваяводы Крыштафа Валадковіча. Меў з ёй сыноў Дамініка Яна Міхала і Крыштафа Канстанціна, дачок Тэадору, Кацярыну (памерлі ў дзяцінстве), Ганну Марыяну (? — 1690), жонку Дамініка Мікалая Радівіла, і Ізабелу Хелену (? — 1721), жонку Юрыя Станіслава Сапегі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Нагельскі Міраслаў. Вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1648—1676 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 15. Сшытак 1-2 (28-29). — Мн., 2008. — С. 210—256.
- Пазднякоў В. Палубінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 393. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
- Andrzej Adam Majewski Marszałek wielki litewski Aleksander Hilary Połubiński (1626—1679). Działalność polityczno-wojskow. : Praca doktorska napisana pod kierunkiem prof. dr. hab. Mirosława Nagielskiego. — Warszawa: Instytut Historyczny Uniwersytetu Warszawskiego, 2014. — 492 s.
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1627 годзе
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1679 годзе
- Пахаваныя ў Беларусі
- Асобы
- Род Палубінскіх
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі вялікія літоўскія
- Старосты жамойцкія
- Пісары польныя літоўскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Падкаморыя слонімскія
- Старосты слонімскія
- Старосты ваўкавыскія
- Старосты бабруйскія
- Адміністратары Берасцейскай эканоміі
- Пахаваныя ў Дзярэчыне