Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Беласток)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Св. Антонія Падуанскага
57°10′28″ пн. ш. 83°39′11″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Сяло Беласток
Стан дзейнічае

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — драўляны каталіцкі храм у сяле Беласток, Томская вобласць, Расія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы драўляны храм быў пабудаваны ў 1908 годзе палякамі, якія перасяліліся ў Сібір пасля сталыпінскай рэформы.

У красавіку 2017 года касцёл згарэў (ён быў адным з двух драўляных касцёлаў пачатку ХХ стагоддзя, якія захаваліся ў Расіі). Супольнасць парафіянаў абвясціла пра збор сродкаў на яго аднаўленне. Ахвяраванні прыходзілі з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і Расіі, было сабрана каля 110 тысяч еўра. Летам 2019 года пачалося будаўніцтва. Першае набажэнства прайшло на Божае Нараджэнне ў 2019 годзе, калі будаўніцтва яшчэ ішло.

Касцёл пабудаваны з брусу[1].

Зноскі