Касцёл Святой Тройцы (Чачэрск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцёл
Касцёл Святой Тройцы
52°55′19″ пн. ш. 30°54′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Чачэрск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Заснавальнік Захар Рыгоравіч Чарнышоў
Дата пабудовы 1784 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Тройцы — колішні касцёл езуітаў у горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Езуіцкая місія пачала дзейнічаць у Чачэрску з 1754 года, калі езуіты з магілёўскага калегіума пабудавалі тут капліцу, а пазней драўляны касцёл.

Мураваны касцёл быў пабудаваны за сродкі новага уладальніка горада — графа Захара Рыгоравіча Чарнышова. Атрымаўшы Чачэрск у 1774 годзе, граф Чарнышоў задумаў перабудаваць яго па прыкладзе сваёй сядзібы Ярапалец Валакаламскага павета, дзе будынкі царквы Казанскай Божай Маці і касцёла[ru] былі звязаны агульнай сцяной.

Паводле звестак Аляксандра Дамбавецкага, касцёл быў пабудаваны ў 1784 годзе. З 1788 года пры касцёле дзейнічае парафіяльная школа (1 з выкладчыкаў езуіт, адзін — свецкі настаўнік). У 1802 годзе ў школе было 44 вучні. У 1806 годзе школа была закрытая.

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі ў 1820 годзе касцёл застаецца парафіяльным. Гомельскі дэканат парафіі ў 1880 годзе меў 1926 вернікаў-каталікоў, у 1917 годзе — 1810.

Пасля Другой сусветнай вайны застаўся непашкоджаным. У 1950-х гадах будынак касцёла быў у паўзруйнаваным стане. Пазней канчаткова зруйнаваны. На тэрыторыі касцёла цяпер прыватны сектар забудовы[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Езуіцкі касцел св. Тройцы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]