Каталонская Рэспубліка (2017)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каталонская Рэспубліка
República Catalana
Flag of Catalonia.svg Герб Каталонскай Рэспублікі
Сцяг Каталонскай Рэспублікі Герб Каталонскай Рэспублікі
Catalonia location map.png
Дзяржаўны гімн Каталонскай Рэспублікі
Афіцыйныя мовы іспанская мова, каталанская мова і аранская мова
Сталіца Барселона
Форма кіравання
' Карлес Пучдэмон
Валюта еўра
Часавыя паясы UTC+1 і UTC+2

Катало́нская Рэспу́бліка (катал.: República Catalana, ісп.: República Catalana, акс.: Republica Catalana), таксама проста Катало́нія[заўв 1] (катал.: Catalunya, акс.: Catalonha, ісп.: Cataluña) — дзяржава на Іберыйскім паўвостраве, якая аднабакова абвясціла пра незалежнасць[1]. Каталонская Рэспубліка не была прызнаная міжнароднай супольнасцю і разглядаецца як рэгіён і частка Каралеўства Іспанія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маштабны палітычны крызіс у Іспаніі пачаўся, пасля таго як каталонскія лідары 1 кастрычніка, насуперак рашэнню Канстытуцыйнага суда, правялі рэферэндум аб незалежнасці. Урад Каталоніі сцвярджаў, што пры яўцы ў 43 % за незалежнасць прагаласавалі 90,18 % удзельнікаў, супраць — 7,83 %. Яшчэ 1,98 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі кінулі ў скрынкі пустыя бюлетэні[2].

Парламент Каталоніі прагаласаваў за рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Іспаніі, 27 кастрычніка. За незалежнасць прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць выступілі 10, яшчэ двое ўстрымаліся[3].

Па абвяшчэнні незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі, Сенат Іспаніі задзейнічаў артыкул 155 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года, што дазваляе іспанскаму ўраду ўвесці прамое кіраванне над Каталоніяй[4][5]. Неўзабаве пасля гэтага іспанскі прэм’ер-міністр Марыяна Рахой распусціў Парламент Каталоніі, звольніў Выканаўчы Савет Каталоніі і прызначыў датэрміновыя рэгіянальныя выбары на 21 снежня 2017 года[6].

Прэм’ер Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў аб зняцці з пасады кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і паабяцаў дабіцца прызнання каталонскай дэкларацыі незалежнасці незаконнай. Пазбавіліся сваіх пасад усе члены каталонскага ўрада, а таксама многія іншыя чыноўнікі, у ліку якіх кіраўнік паліцыі Каталоніі Жузэп Луіс Трапэра, які лічыўся саюзнікам лідараў Каталоніі, што выступалі за аддзяленне рэгіёна. Мадрыд абвінавачвае яго ў мяцяжы з-за невыканання абавязкаў па ахове супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Іспаніі ад удзельнікаў пратэстаў перад рэферэндумам аб незалежнасці[7].

Пра непрызнанне аддзялення рэгіёну выказаліся лідары большасці вядучых краін свету. Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што Каталонія з’яўляецца неад’емнай часткай Іспаніі[8]. У Еўрапарламенце заявілі, што ніколі не прызнаюць незалежнасць Каталоніі[9].

Адхілены ад пасады ўладамі Іспаніі кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон і пяць яго міністраў 30 кастрычніка з’ехалі ў Бельгію[10].

31 кастрычніка Канстытуцыйны суд Іспаніі адмяніў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі[11].

2 лістапада Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку — былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыал Жункерас. Яны былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад. Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пучдэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з’явіліся. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордар на іх арышт[12].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Транслітарацыяй з каталанскай мовыКаталу́ння

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]