Каталікос усіх армян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Яго Святасць Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян (арм.: Նորին Սրբություն Ծայրագույն Պատրիարք և Ամենայն Հայոց Կաթողիկոս) — першаіерарх Армянскай Апостальскай царквы (ААЦ) з рэзідэнцыяй у Эчміядзіне (Арменія). Згодна з афіцыйным сайтам ААЦ, які не прыводзіць спасылак на якія-небудзь нарматыўна-заканадаўчыя дакументы, эчміядзінскі каталікос ёсць «сусветны духоўны правадыр Нацыі, для армянаў як у Арменіі, так і ў рассейванні», «Вярхоўны пастыр і Святар для амаль 9 мільёнаў Армянскіх Апостальскіх Праваслаўных хрысціянаў ва ўсім свеце»[1]. У іерархіі ААЦ ён стаіць вышэй патрыярхаў, архібіскупаў і біскупаў ААЦ, тым не менш, згодна з тэкстам сайта, лічыцца «першым сярод роўных»[1].

Абранне[правіць | правіць зыходнік]

Вазген I на паштовай марцы Арменіі.
Палац Каталікоса ў Эчміядзіне.

Каталікос абіраецца ў Эчміядзіне Нацыянальна-Царкоўным сходам пажыццёва[1];

Нацыянальна-Царкоўны сход складаецца з духавенства і парафіянаў, якія прадстаўляюць усе епархіі і абшчыны Армянскай Апостальскай Царквы ў свеце. Звычайна на Саборы прысутнічаюць ад 300-400 прадстаўнікоў.

Зазвычай, Каталікоса Усіх армян абіраюць з ліку біскупаў. Выбары падзелены на два этапы:

  • I этап - выбар пяці біскупаў таемным галасаваннем, якія стануць прэтэндэнтамі на сан Каталікоса.
  • II этап - выбар каталікоса, з ліку раней абраных пяці біскупаў.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

У афіцыйных дакументах, як то пастырскія лісты, выкарыстоўваецца разгорнуты варыянт тытула: «Гарэгін II слуга Ісуса Хрыста, літасцю Боскаю і воляю народа, Першасвятар і Каталікос усіх армян, Вярхоўны Патрыярх усенароднага перша-шанаванага Арарацкага Пасада Апостальскай Царквы Першапасаднага святога кафедральнага Эчміядзіна».

Знакамі адрознення Каталікоса Усіх армян з'яўляюцца яго герб, друк, посцілка з выявай Ягняці, сцяг-харугва, вялікае і малое жэзлы, булава, трон, шатры (ганаровая світа ў чырвоных адзеннях з булавамі ў руках), дыяментавы крыж на клабуку.

Каталікосы ўсіх армян[правіць | правіць зыходнік]

З 1999 года кафедру займае Гарэгін II, 132-і наступнік Рыгора Асветніка.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Catholicos of All Armenians (перевод с английской версии сайта)