Эчміядзінскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Эчміядзінскі манастыр
Էջմիածին
Эчміядзінскі сабор
Эчміядзінскі сабор
40°09′42″ пн. ш. 44°17′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Арменія
Месцазнаходжанне Горад
Канфесія ААЦ
Архітэктурны стыль армянская архітэктура
Рэліквіі і святыні
  • Часціца Ноева Каўчэга,
  • Гегард - дзіда, якая працяла Хрыста,
  • Правіцы Св. Рыгора Асветніка
Стан ідэальнае
Сайт armenianchurch.org
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эчміядзінскі манастыр (арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար ад стар.-арм. Ej Miacinn — «Сашэсце Адзінароднага»[1]) — манастыр Армянскай апостальскай царквы, месцазнаходжанне прастола Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса Усіх Армян у 303—484 гг., і зноў з 1441 года. Размешчаны ў горадзе Вагаршапат, Армавірская вобласць, Арменія. Тут размешчаны Эчміядзінскі кафедральны сабор і багаслоўскія навучальныя ўстановы. Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва сабора звязана з імем цара Трдата III і Каталікоса Грыгорыя Асветніка. Паводле легенды, Трдат III загадаў закідаць камянямі дзяўчыну-хрысціянку, пасля чаго звар’яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў ў хрысціянства, пасля чаго са свайго кіраўніка ўзяло прыклад усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім Ісусам Хрыстом — раней тут праводзіліся паганскія абрады і пакланенні мясцовым багам.

Неўзабаве пасля ўвядзення ў Арменіі хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі, у 303 годзе быў узведзены драўляны сабор[2], які ў V і VII стст. быў перабудаваны ў камені. Званіца пабудавана ў 1653—1658 гг., рызніца — у 1869 годзе.

У інтэр’еры сабора захаваліся фрэскі, створаныя на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў (Аўнатан Нагаш), а таксама ў канцы XVIII стагоддзя (А. Аўнатанян). У комплекс манастыра ўваходзяць трапезная (першая палова XVII стагоддзя), гасцініца (сярэдзіна XVIII стагоддзя), дом каталікоса (173841), школа (1813), каменны вадаём (1846) і іншыя пабудовы. У савецкі час збудаваны шматлікія жылыя дамы і грамадскія будынкі. Грэчаскі мітрапаліт Хрысанф Неапатраскі, які пабываў у XVIII стагоддзі ў манастыры, у сваім «Тлумачэнні» расійскаму генерал-фельдцэйхмайстру князю Платону Аляксандравічу Зубаву, кажучы пра каталікоса і манастыр адзначаў:

«Гэты Патрыярх вялікую мае сілу ва ўсіх тых месцах, і амаль уся нацыя падпарадкоўваецца яго наказам. Ён амаль самаўладны. Пра манастыр той магу сказаць, што няма ў свеце чым ён багацейшага, хіба манастыр Св. Іаана Ларэта, што ў папскіх уладаннях, і ўласныя папскія скарбы з гэтым армянскім манастыром могуць зраўняцца. У ім знаходзіцца вялікае мноства манахаў і архірэяў, бо пры кожнай пасадзе манастырскай начальнікам павінен быць адзін з архірэяў і ад малых да вялікіх усе багатыя. Скарб манастыра гэтага невядома дзе захоўваецца, але, здаецца, трымаюць яго ў сутарэннях дзеля бяспекі»[3]

У Эчміядзіне таксама знаходзяцца храм Святой Рыпсімэ (618), купальная базіліка Гаянэ (630, рэстаўравана ў 1652) з трохарачным гавітам (1683), царква Шакагат (1694). У саборы размешчаны музей з калекцыяй твораў сярэдневяковага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (заснаваны ў 1955).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]