Каталіцтва ў Амане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каталіцтва ў Амане ці Каталіцкая царква ў Амане з'яўляецца часткай сусветнай Каталіцкай царквы. Колькасць каталікоў у Амане складае каля 55 тысяч чалавек (каля 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва), большасць якіх складаюць рабочыя-эмігранты. Каталіцкая абшчына ў Амане ўваходзіць у склад апостальскага вікарыята Паўднёвай Аравіі з цэнтрам у горадзе Абу-Дабі.

У наш час у краіне дзейнічаюць чатыры прыходы, у якіх служаць 7 святароў:

  • Царква Святога Антонія Падуанскага ў горадзе Сухар;
  • Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў горадзе Руві;
  • Царква Святога Духу ў горадзе Маскат;
  • Царква Святога Францыска Ксаверыя ў горадзе Салала.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]