Перайсці да зместу

Катарга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нядзеля ў шахце, карціна Яцака Мальчэўскага

Катарга, або катаржныя працы (ад грэч. κατεργων — катэргон, вялікае вяслярнае судна з трыма радамі вёслаў; пазней такое судна сталі зваць галерай) — прымусовая праца, якая адбываецца на карысць дзяржавы самымі цяжкімі, з пункту гледжання дзяржавы, злачынцамі.

Прымусовая карная праца на карысць казны як мера пакарання, разам са ссылкай, была вядома з глыбокай старажытнасці і ўжо ў Рымскай імперыі, дзе даволі шырока ўжывалася, пакінуўшы пасля сябе, напрыклад, рымскія водаправоды. Распаўсюджанай формай прымусовай працы злачынцаў да канца Сярэднявечча амаль ва ўсіх раманскіх народаў была праца на галерах — вёсельных суднах, якія рухаюцца мускульнай сілай асуджаных.