Праца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пра́цамэтазгодная свядомая дзейнасць чалавека, накіраваная на захаванне, відазмяненне і прыстасаванне асяроддзя пражывання для задавальнення ўласных патрэб праз вытворчасць тавараў і паслуг. У ходзе прыстасавання да знешняга асяроддзя людзі развіваюць і ўдасканальваюць прылады, сродкі і падзел працы. Пры абмене з прыродай людзі выкарыстоўваюць механічную, фізічную і хімічную якасці прадметаў і з'яў прыроды праз іх узаемаўплыў адзін на аднаго для дасягнення загадзя вызначанай мэты. Змест выяўляецца ў акрэсленасці працоўнага прызначэння, абумоўленага прыладай, тэхналогіяй, ладам вытворчасці і майстэрствам працаўніка. Адлюстроўвае спосаб спалучэння вытворцы са сродкамі вытворчасці, абумоўлены ўзроўнем развіцця вытворчых сіл.

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць тры прызначэнні працы:

Законы[правіць | правіць зыходнік]

  • Закон падзелу працы. Грамадскі лад спараджае спосабы і віды (цялесная і разумовая, прамысловая і сельскагаспадарчая, не- і кваліфікаваная, выканаўчая і кіраўніцкая) падзелу працы, што вынікаюць з узроўню развіцця вытворчых сіл і прыроды гаспадарчых дачыненняў. Грамадства падзяляецца паводле занятасці пэўнымі відамі працы. Дачыненні між грамадскімі групамі залежаць ад іх становішча і пашаны працы.
  • Закон перамены працы. Замена вытворчасці вымагае гнуткіх, шматбакова развітых працаўнікоў, здольных да навучання і перанавучання ў ходзе змены вытворчых дзеянняў.
  • Закон спаборніцтва. Спаборнасць прымушае капітал напружваць вытворчыя сілы[1].

Зноскі

  1. Галіна Сакалова. Праца // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — Т. 13. — С. 31. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4.