Кафедральны сабор Сішыку
| Славутасць | |
| Кафедральны сабор Сішыку | |
|---|---|
| | |
| 39°55′26″ пн. ш. 116°22′21″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Пекінская архідыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Дата заснавання | 1880 |
Кафедральны сабор Сішыку (кіт.: 西什库天主堂, таксама вядомы як «Паўночны сабор» (кіт.: 北堂)) — гістарычны каталіцкі сабор Храм Хрыста Збавіцеля ў заходняй частцы цэнтра Пекіна, у раёне Січэн.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова сабор быў пабудаваны езуітамі ў 1703 годзе каля возера Чжуннаньхай на зямлі, падараванай імператарам у 1694 годзе ў падзяку за вылячэнне ад хваробы. У 1887 годзе царкву прыйшлося перанесці на месца яе цяперашняга размяшчэння, паколькі яе ранейшае месцазнаходжанне спатрэбілася для стварэння парку.
У 1900 годзе, падчас паўстання іхэтуаняў, сабор, які абаранялі чатыры дзясяткі французскіх і італьянскіх марскіх пяхотнікаў, вытрымаў двухмесячную аблогу, якая адбывалася паралельна з аблогай Пасольскага квартала, і быў моцна пашкоджаны.
З 1958 года належыць Кітайскай патрыятычнай каталіцкай царкве.
