Кафедральны сабор Хернёсанда
Выгляд
| Хрысціянскі сабор | |
| Кафедральны сабор Хернёсанда | |
|---|---|
| шведск.: Härnösands domkyrka | |
| | |
| 62°37′51,80″ пн. ш. 17°56′30,20″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Хернёсанд |
| Канфесія | Царква Швецыі (лютэранства) |
| Епархія | Хернёсандская дыяцэзія |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | Johan Adolf Hawerman[d][1] |
| Будаўніцтва | 1846 |
| Стан | дзеючы сабор |
| Сайт | svenskakyrkan.se/… (шведск.) |
Кафедральны сабор Хернёсанда (шведск.: Härnösands domkyrka) — сабор у Хернёсандзе, сталіцы лена Вестэрнорланд у Швецыі. Галоўная царква Хернёсандскай дыяцэзіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы будынак гарадской царквы быў пабудаваны ў 1593 годзе. Пасля стварэння дыяцэзіі ў 1647 годзе (адначасова з прызначэннем Іаханеса Кануці Ленеуса архібіскупам упсальскім) царква стала кафедральным саборам. Аднак гэты будынак не захаваўся, таму што згарэў падчас штурму горада расійскімі войскамі ў 1721 годзе падчас Паўночнай вайны. Сучасны сабор быў пабудаваны на тым жа самым месцы па праекце архітэктара Юхана Хавермана. Асвячэнне будынка адбылося ў 1846 годзе.
З 2001 года галоўным арганістам сабора з'яўляецца Фрэдрык Сікстэн.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кафедральны сабор Хернёсанда
- ↑ Byggnader i Sverige — Swedish Centre for Architecture and Design, 2024. Праверана 26 верасня 2025.
