Кафедральны сабор Лінчэпінга
| Хрысціянскі сабор | |
| Кафедральны сабор Лінчэпінга | |
|---|---|
| Linköpings domkyrka | |
| | |
| 58°24′40″ пн. ш. 15°37′02″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Лінчэпінг |
| Канфесія | Царква Швецыі (лютэранства) |
| Епархія | Лінчэпінгская дыяцэзія |
| Благачынне | прыход Кафедральнага сабора Лінчэпінга[d] |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і раманскі стыль |
| Архітэктар | Хельга Сетэрваль[d] |
| Дата заснавання | 1143 |
| Будаўніцтва | 1287—1435 гады |
| Статус | Кафедральны сабор дыяцэзіі Лінчэпінга |
| Вышыня | 107 м |
| Стан | Дзеючы сабор |
| Сайт | linkopingsdomkyrka.se (шведск.) |
Кафедральны сабор Лінчэпінга (шведск.: Linköpings domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Лінчэпінгу. З'яўляецца кафедральным саборам Лінчэпінгскай дыяцэзіі Шведскай Лютэранскай Царквы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Сучаснаму сабору прыблізна 800 гадоў. Аднак яго гісторыя пачынаецца ў XI стагоддзі з драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы. Прыблізна ў 1120 годзе была пабудавана мураваная царква, якая памерамі складала прыкладна палову сучаснага будынка (даўжыня 110 метраў, вышыня вежы 107 метраў).
Прыблізна ў 1230-х гадах узнікла неабходна пабудаваць большую царкву, таму што старая была занадта маленькая. Царква была пашырана на ўсход, дабудаваны новыя хоры і трансэпт.
Наступнае пашырэнне царквы адбылося пасля каранацыі Вальдэмара I, у 1251 годзе. Памеры пабудаванай у гэты раз царквы засталіся канчатковымі да нашых дзён. У пачатку XV стагоддзі, прыблізна ў 1408—1420 гг., былі пабудаваны капэлы з вялікімі вокнамі і размешчаныя ў выглядзе зоркі. Капэлы былі асвечаны ў гонар Св. Андрэаса (пазней пераназвана ў гонар Св. Марыі), Св. Нікаласа і Св. Томаса.

У 1546 і 1567 гадах дах сабора гарэў пры пажарах. Галоўную вежу аднаўлялі паміж 1747—1758 гадамі, і зноў яна была адноўлена паміж 1877—1886 гадамі архітэктарам Хельга Зетэрвалем (Helgo Zettervall). Аднак падчас рэканструкцыі ў 1967 годзе была адноўлена форма даху XVII стагоддзя.
Алтарная частка распісана нарвежскім мастаком Х. Сёрэнсенам.
Дах пакрыты меднымі пласцінамі, пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя ён набыў выразны зялёны колер.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bengt Cnattingius: Linköpings domkyrka, Linköpings stiftsråds kyrkobeskrivningskommitté 1963
- Nils Erik Petersson: Domkyrkan berättar, Akademi för kyrka och kultur i Linköpings stift 1992
- Anders Eckerdal, Mats Fredrikson, Gunnar Lindqvist, Sverker Linge, Jonas Sällberg: Katedralen i Linköping, Carlssons 2001, ISBN 91-7203-384-3
- Harald Tigerström: Linköpings domkyrkoklockor, Domkyrkans bokbord 1999
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кафедральны сабор Лінчэпінга- http://www.linkopingsdomkyrka.se/english.asp Архівавана 17 ліпеня 2007.
