Каханне феі ды д’ябла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Каханне феі ды д'ябла
кіт.: 苍兰诀
Жанр
Заснавана на «Каханне феі ды д'ябла» (раман Цзюлу Фэйсян)
Сцэнарыст

Лю Сяалінь (першы сцэнарый)
Бай Цзінцзін (другі сцэнарый)
Чжан Лі, Дай Ён

Шэнь Нянцын, Гон Цзіньі, Цаа Сяацян (памочнікі сцэнарыстаў)
Рэжысёр Йі Чжэн
Цян Цзіну
У ролях Эстэр Юй
Дылан Ван
Краіна Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Мова кітайская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 36 (+ 2 спецыяльныя серыі)
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар

Ян Бэй

Чжан Ючэн
Прадзюсар

Юй Фэй
Фу Туо
Шэнь Цзінцзін

Ван Цянлун
Месца здымак Hengdian World Studios[1]
Працягласць серыі 45 хвіл.
Студыя

iQIYI

Stellar Media[2]
Трансляцыя
Тэлеканал iQIYI
На экранах 7 жніўня — 22 верасня 2022
Спасылкі
iq.com/album/love-betwee…
IMDb ID 14922556

«Каханне феі ды д’ябла» (кіт.: 苍兰诀; піньінь: Cāng Lán Jué; таксама вядомы як «Растанне архідэі і караля дэманаў»[3]) — кітайскі тэлесерыял 2022 года, заснаваны на аднайменным рамане Цзюлу Фэйсян.[4] Серыял распавядае пра стасункі слабой і далікатнай кветкавай феі Сяа Ланьхуа (Маленькай Архідэі) і магутнага д’ябла, «Гаспадара Месяца», Дунфан Цінцана. У серыяле зняліся Эстэр Юй і Дылан Ван (у галоўных ролях), а таксама Сюй Хайцяа, Гуо Сяацін і Чжан Лінхэ. Рэжысёрамі сталі Йі Чжэн і Цян Цзіну.[5] Здымкі серыяла пачаліся 14 лютага 2021 года пад кіраўніцтвам Hengdian World Studios і скончыліся 10 чэрвеня 2021 года. Серыял выходзіў на канале iQIYI кожную суботу, нядзелю ды панядзелак з 7 жніўня па 22 верасня 2022 года.[6][7][8]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

«На чалавечы лёс можа паўплываць любая дробязь. Нават адзін памылковы крок мае вялікае значэнне. Адзін… і жыццё чалавека загублена. Усё, што адбываецца, — усё кругазварот кармы. Карма ніколі не будзе вычарпаная» (Сы Мін, старэйшая гаспадыня Залы Арбітраў).

30 000 гадоў таму Дунфан Цінцан з племені Месяца ахвяраваў свае пачуцці, каб набыць забароненую старажытную моц. Пасля забойства ўласнага бацькі ён заняў пасаду «Гаспадара Месяца» (кіраўніка племені). Ён павёў у вайну армію з 100 000 сваіх воінаў, чым паставіў у небяспеку ўсе тры света: каралеўства фей Шуюнцянь, мора Цан’ян, якое належыць племені Месца, і свет смяротных Юнмэнь. Тады багіня вайны Сішань, фея Чыдзі Нюйцзы, ахвяравала свой першародны дух, каб спыніць Дунфан Цінцана і ягоную армію. Ёй пашанцавала ператварыць на камень 100 000 воінаў і аслабіць д’ябла, але ягоны першародны дух захаваўся і быў заключаны ў вежы Хаацянь.

Праз 30 000 гадоў пячатка на вежы слабее — дух д’ябла мацнее. Праз адзін выпадак фея Сяа Ланьхуа (Эстэр Юй), якая жыве ў Зале Арбітраў і дагладае за лісцем лёсу, трапляе ў вежу і вызваляе Дунфан Цінцана (Дылана Вана), мімаволі накладваючы чароўны заклён, які адгэтуль звязвае яе з ім. Такім чынам цяпер магутны д’ябал адчувае ўсё тое ж самае, што і фея. Дунфан Цінцана турбуе становішча яго войскаў, і ён мае намер знайсці багіню Чыдзі, каб тая ажывіла воінаў. Але пасля вайны яна знікла, і ніхто не мае адказу, што з ёй трапілася. У той жа час майстар горада Хайшы здаўна шукае багіню, каб павярнуць яе ў свет багоў, Шуюнцянь. Сяа Ланьхуа, трапіўшы ў замак горада Хайшы, выкрадае ліст лёсу Сіншань, што злуе майстра. Фея лездьве ўцякае з дапамогаю д’ябла, які зразумеў, што яна з’яўляецца яго ўразлівым месцам. Таму Дунфан Цінцан цяпер павінен не толькі знайсці Чыдзі Нюйцзы, але і нейкім чынам пазбавіцца ад чароўнага заклёну. А з іншага боку, таямнічы майстар горада Хайшы спрабуе перашкодзіць ягоным планам.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Эстэр Юй як Сяа Ланьхуа (Маленькая Архідэя)/Сі Юнь
    • Лі Сіюань як Сяа Ланьхуа ў дзяцінстве
  • Дылан Ван як Дунфан Цінцан
    • Фэн Сяамо як Дунфан Цінцан у падлеткавым узросце
    • Жэнь Йіфан як Дунфан Цінцан у дзяцінстве

Ролі другога плана[правіць | правіць зыходнік]

Шуюнцянь[правіць | правіць зыходнік]

  • Сюй Хайцяа як Жун Хаа
  • Гуо Сяацін як Чыдзі Нюйцзы
  • Чжан Лінхэ як Чан Хэн

Мора Чан’ян[правіць | правіць зыходнік]

  • Чарльз Лінь як Шань Цюэ
  • Хун Сяа як Цзе Лі
  • Чжан Чэнсяа як Сюнь Фэн
  • Чжаа Бін як Старэйшы лорд Месяца
  • Чжан Баджы як князь Паўднёвай Ю
  • Лі Сіцзы як князь Паўночнай Ю

Горад Хайшы[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэн Цзы як Цзейі

Запрошаныя акцёры[правіць | правіць зыходнік]

  • Лі Йітун як Сы Мін
  • Чэнь Жосюань як Чан Юань

Зноскі

  1. 《苍兰诀》横店杀青 THE9-虞书欣王鹤棣无畏征途 (17 чэрвеня 2021).
  2. 恒星引力.
  3. Love Between Fairy and Devil (2022): Details, Also known as....
  4. iQiyi Reveals Two More Chinese Language Productions from Taiwan and First Looks of its Thai Original at Hong Kong FILMART (17 сакавіка 2022).
  5. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак novel няма тэксту
  6. 虞书欣、王鹤棣主演网剧《苍兰诀》定档8月7日. The Beijing News (4 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2022.
  7. 恋恋剧场《苍兰诀》上线48小时内容热度破8500,斩获全网热搜超650个 (кіт.) . 华声娱乐. Beijing Youth Daily (10 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022.
  8. "Love Between Fairy and Devil" Has Been Launched on IQIYI International Website, An Innovative Masterpiece Derived from Oriental Culture. Business Wire (9 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022.