Кацян Сутоевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кацян Сутоевіч (венг.: Kötöny; † каля 1240) — палавецкі хан з дынастыі Тэртэраўцаў (Тэртэр-аба). У гістарычнай літаратуры сустракаюцца розныя транскрыпцыі яго імя (Köten, Kutan, Kuthen, Kuthens, Kotyan, Kotjan, Koteny, Kötöny, Kuethan, Кутен, Хотен).

У 1205 годзе, пасля смерці князя Галіцкага Рамана Мсціславіча, Кацян, разам з братам сваім Самагурам, удзельнічаў у паходзе Рурыка Расціславіча і Ольгавічаў на Галіч - і ледзь не патрапіў у палон. У 1223 г., пасля татарскага нашэсця на Палавецкую зямлю, Кацян явіўся ў Галіч да зяця свайго, князя Мсціслава Мсціславіча, і папрасіў яго і ўсіх рускіх князёў аказаць яму дапамогу супраць манголаў — якая і была паабяцана і аказана (гл. Бітва на рацэ Калцы).

У 1225 годзе Мсціслаў прыводзіў Кацяна да сябе, збіраючыся ісці на ляхаў, якія былі ў саюзе з Даніілам Раманавічам, а ў 1228 Кацян дапамагаў вялікаму князю кіеўскаму Уладзіміру Рурыкавічу - ізноў жа, супраць Данііла. Аднак, пазней полаўцы Кацяна дапамагалі ўжо Даніілу - супраць Венгрыі.

У 1237 годзе разбіты манголамі Батыя Кацян бег з 40 тысячамі аднапляменнікаў у Венгрыю, дзе кароль Бела IV міласціва прыняў яго ў падданства і даў ім землі для пасялення. Наўзамен за паданне Кацяну і яго людзям венгерскага падданства, - полаўцы, якія раней спалучалі ўсходняе хрысціянства з пакланеннем Тэнгры, прынялі каталіцтва. Афіцыйна з гістарычных крыніц вядома, што Кацян быў хрышчоны па лацінскім абрадзе ў 1239 г. Адна з дочак Кацяна, вядомая як Лізавета Куманская, была заручана (і пазней узяла шлюб) з сынам Белы IV, якія пазней стаў Стэфанам (Іштванам) V Венгерскім.

Аднак, венгерская арыстакратыя, памятаючы ранейшую пераменнасць хана Кацяна, ставілася да полаўцаў з вялікім недаверам. Літаральна напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, дваране-змоўшчыкі забілі Кацяна і яго сыноў у Пешце (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[1]. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад каталіцтва і перайшла ў падданства да балгарскага цара Каламана I[2]. Частка полаўцаў (уключаючы і Лізавету Куманскую) засталася ў Венгрыі[3].

Вядомыя нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дачка — у хрышчэнні Лізавета (1239?—1290?), каралева Венгрыі.
  • Дачка — у хрышчэнні Марыя, жонка Галіцкага князя Мсціслава Удатнага (Заліхвацкага).
  • Дачка — жонка рэгента Лацінскай імперыі, француза Наруа дэ Тусі (Narjot de Toucy).

Зноскі

  1. Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, "Батый" - глава "Канец хана Кацяна".
  2. Пазней, у 1280-1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі
  3. Астатнія кацянаўцы засялілі камітаты Надзькуншаг (Вялікую Куманію), Кішкуншаг (Малую Куманію) і Ноград. Іх нашчадкі жывуць там дагэтуль, называюць сябе куманамі (у Надзькуншагу і Кішкуншагу) і палоцамі (у Ноградзе), хоць да XVIII стагоддзя зусім забыліся палавецкую мову.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Шаблон:Заходні паход манголаў