Раман Мсціславіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Мсціславіч
Roman Mstislavich , Roman of Halych, Roman the Great.jpg
 
Дзейнасць: арыстакрат
Нараджэнне: 1150
Смерць: 19 чэрвеня 1205
Дынастыя: Рурыкавічы
Бацька: Мсціслаў Ізяславіч[d]
Маці: Агнешка Баляславаўна[d]
Жонка: Anna-Euphrosyne[d] і Predslava Rurikovna[d]
Дзеці: Даніла Раманавіч, Васілька Раманавіч, Фядора Раманаўна[d] і Алена Раманаўна[d]

Раман Мсціславіч Галіцкі (пасля 1160 — 19 чэрвеня 1205) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Сын уладзіміра-валынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1168—70 князь наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмойе прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]