Кацярына Юр’еўна Фадзеева
Кацярына Юр'еўна Фадзеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Кацярына Юр’еўна Фадзеева (нар.24 жніўня 1968, Цюмень, РСФСР) — артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча ў 1986 годзе.
З 1986 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Валодае неардынарнымі сцэнічнымі дадзенымі, тэхнічным майстэрствам. Для яе танца ўласцівы выразная пластыка, шчырасць, лірычнасць, жаноцкасць.
Сярод партый: Рагнеда («Страсці», А. Мдывані), лэдзі Макбет («Макбет» В. Кузняцова), Адэта — Адылія, Аўрора і фея Безу, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Нікія, Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Мірта, Медора («Жызэль», «Карсар » А. Адана), Дзяўчына («Балеро » на музыку М. Равеля), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Эсмеральда («Эсмеральда » Ц. Пуні).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат 1-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета імя С. Дзягілева (прэмія імя І. Рубінштэйн; Масква, 1992)
- Дыпламант Усерасійскага конкурсу «Арабеск-1992» (Перм, прыз глядацкіх сімпатый)
- Прэмія Александроўскай (1996)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фадзеева Кацярына Юр'еўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.