Каюта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1939 год, фатаграфія з нямецкага архіва

Каю́та (нідэрл.: kajuit, ням.: Kajüte) — памяшканне на судне або караблі, абсталяванае для пражывання людзей, а таксама розных службовых мэтаў (буфет, кают-кампанія і інш.).

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Каюта мае замкненую прастору і змяшчае звычайна да чатырох чалавек. Можа складацца з аднаго або некалькіх памяшканняў (напр. з кабінета, спальні і ваннай). Памяшканне на судне, разлічанае для размяшчэння большай колькасці чалавек, звычайна называецца кубрык. Як правіла, у каютах пражываюць афіцэры і пасажыры. Традыцыйна персанальную асобную каюту мае капітан судна. А тэрмін «каюта» ў большай меры выкарыстоўваецца і ў дачыненні да грамадзянскіх судоў, як да пасажырскіх, так і грузавых.

Пасажырскія каюты могуць падзяляцца на некалькі класаў па камфартабельнасці — паводле ўзроўню прадстаўляючыхся выгод і паслуг. Як правіла, пасажырскія каюты падзяляюцца на класы ў залежнасці ад тыпу і кампаноўкі пасажырскага/круізнага судна. Каюты эканом-класа часцяком абсталяваны толькі спальным месцам і пісьмовым сталом і па сваёй кампаноўцы ў дакладнасці нагадваюць стандартнае 4-х мясцовае купэ чыгуначнага вагона: чатыры спальных месцы — два ў ніжнім ярусе, два ў верхнім, пасярэдзіне невялікі столік. Гэтак жа могуць быць шафы або паліцы пад багаж або ручную паклажу. На шэрагу судоў частка кают эканом-класа звернутая ўнутр корпуса судна і не мае вокнаў/ілюмінатараў.

Каюты 1 або 2 класа маюць санвузел, больш камфартабельныя спальныя месцы і месцы для адпачынку. На шэрагу круізных судоў есць і каюты, праўзыходячыя па ўзроўні камфорту і паслуг нават першы клас. Такія кабіны ўяўляюць апартаменты і вонкава нічым не адрозніваюцца ад дарагіх гасцінічных нумароў вышэйшага класа.

Вялікае памяшканне для абеду, сумеснага адпачынку і зносін каманднага складу судна называюць кают-кампаніяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]