Перайсці да зместу

Кая Парвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кая Парвэ
Пол жанчына
Спецыялізацыя біятлон
Нарадзілася 14 чэрвеня 1964(1964-06-14)[1] (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Кая Парвэ (эст. Kaija Parve; нар. 14 чэрвеня 1964, Талін, Эстонская ССР) — эстонская біятланістка. Сяміразовая чэмпіёнка свету: у эстафеце (1984—1988), у гонцы на 5 км і 10 км (1985 і 1986). Заслужаны майстар спорту СССР (1985).

Прадстаўляла «Дынама» (Талін). Скончыла Талінскі педагагічны інстытут.

Кая Парвэ — адзіная савецкая спартсменка, якая трапіла ў тройку лепшых агульнага заліку за першыя 6 розыгрышаў Кубка свету па біятлоне. 20-гадовая Парвэ была трэцяй па выніках сезона 1984/85. У першых розыгрышах Кубка дамінавалі нарвежкі і шведка Эва Корпела.

Лепшая спартсменка Эстоніі ў 1985 і 1986 годзе.

У 1990 годзе выйшла замуж і ўзяла прозвішча Хелінурм (эст. Helinurm).

Зноскі

  1. а б в г Kaija Helinurm // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 2 лістапада 2024.