Квадратура Сеціва (арганізацыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Квадратура Сеціва
LQDN
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 19 rue Richard Lenoir, Парыж, Францыя
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Кіраўнікі
Джэрэмі Зымерман, Філіп Эйграйн
Заснаванне
Дата заснавання 26 сакавіка 2008[1]
2008, Францыя
Закон, свабода, прыватнасць
www.laquadrature.net
Commons-logo.svg Квадратура Сеціва на Вікісховішчы

Квадратура Сеціва (Квадрат Сеціва па-французку) — гэта эдвокасі група, якая прасоўвае лічбавыя правы і свабоды грамадзян.[3] Яна абараняе ў заканатворчай дзейнасці Францыі і Еўропы павагу да базавых прынцыпаў Інтэрнэта, найбольш значнае сярод іх гэта кругазварот ведаў. Квадратура Сеціва ў публічнай палітыцы палемізуе па тэмы, напрыклад, свабоды слова, рэформы капірайта, рэгулявання тэлекамунікацыйнай і сеціўнай прыватнасці.

Гэта група была заснавана ў 2008 годзе актывістамі і прыхільнікамі свабонага праграмнага забеспячэння.[4] Яна стала агульнавядомай падчас змагання супраць закона HADOPI у Францыі, вельмі супярэчлівага праекту, які абазначаў градуяванне адказнасці за паводзіны ў сеціве.[5] Акцыі супраць інтэрнэт цэнзуры і за сеціўны нейтралітэт узначаліла Квадратура Сеціва, працуючы таксама ў такіх тэмах як закон LOPPSI, Тэлекамунікацыйны Пакет, альбо ACTA. У 2012 годзе спікер Квадратуры і заснавальнік Джэрэмі Зымерман (Jérémie Zimmermann) атрымаў узнагароду Pioneer за яго дзейнасць супраць ACTA.[6]

Дзейнасць Квадратуры падтрымліваецца іншымі эдвокасі групамі, уключаючы Фронт Электронных Межаў і Фонд Свабодных Праграм.[7] Джэрэмі Зымерман часта запрашаецца на тэлевезійныя праграмы і інтэрвью для паведамлення калектыўнай пазіцыі супраць закона HADOPI і Тэлекамунікацыйнага Пакета.[8]

Філіп Эйграйн (Philippe Aigrain) аўтар двух кніг па публічнай інфармацыі, сузаснавальнік гэтага калектыву.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва базуецца на квадтратуры круга, невырашанай матэматычнай праблеме.

Згодна пазіцыі групы: «немагчыма эффектыўна кантраляваць паток інфармацыі ў лічбавую эпоху законамі і тэхналогіямі без парушэння грамадзянскіх свабод і пагрозы эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю».[9] Гэты калектыў праводзіць аналогію з квадратам у сеціве як праблеме, што магла б забраць вечнасць у людзей для спазнання немагчымасці яе вырашэння.[10].

Глядзець таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.