Квазі-

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ква́зі- — (ад лац. quasi — падобна, нібыта) складовая частка складаных словаў са значэннем «несапраўдны», «нібыта», «падобны», «падроблены пад», «амаль».

У публіцыстыцы словы з К. маюць пераважна адмоўнае гучанне, падкрэсліваючы недасканаласць, несапраўднасць, падробкавасць, імітацыю, нерэалізаваныя амбіцыі (напрыклад, квазінавуковы).

У навуковых тэкстах словы з К. звычайна ня маюць адмоўнай афарбоўкі, акрэсліваючы, што пайменаваны аб’ект па сваіх уласцівасцях толькі ўмоўна, пры некаторых спрашчэннях і дапушчэннях, у некаторых аспектах адпавядае ідэальнай мадэлі (квазар, квазігеоід, квазістатычны, квазічасцінка).