Кашпо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кашпо ў стылі арт-нуво

Кашпо (ад фр.: cache-potcache-pot, літар. «хаваць гаршчок») — дэкаратыўны посуд без адтулін у ніжняй частцы, унутр якога ставіцца гаршчок з раслінай.

Кашпо для памяшканняў часцей за ўсё вырабляюць з пластмасы, дрэва, металу, лазы або керамікітэракоты, маёлікі. Для вуліцы або халодных памяшканняў выкарыстоўваюць марозаўстойлівыя матэрыялы — фаянс або шамот.

У кашпо няма традыцыйных для звычайных кветкавых гаршкоў дрэнажных адтулін, таму непасрэдна ў яго расліны практычна не высаджваюць, выкарыстоўваючы толькі ў дэкаратыўных мэтах — прыгажосцю аздаблення некаторыя кашпо не саступаюць вазам. А калі высаджваюць, то асаблівую ўвагу варта надаваць правільнаму складанню дрэнажнай часткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Локшина С. М. Краткий словарь иностранных слов. — издание 10-е, стереотипное. — М.: Русский язык, 1988. — 632 с. — ISBN 5200003113.