Кевін Мак-Нелі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кевін Мак-Нелі
англ.: Kevin McNally
Род дзейнасці тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, сцэнарыст, тэлеакцёр
Дата нараджэння 27 красавіка 1956(1956-04-27)[1][2] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Phyllis Logan[d]
Альма-матар
Сайт kevinmcnally.moonfruit.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кевін Ро́берт Мак-Нелі (англ.: Kevin Robert McNally; нар. 27 красавіка 1956, Брысталь) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы па ролі Джашамі Гібса ў серыі фільмаў «Піраты Карыбскага мора».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кевін Мак-Нелі нарадзіўся 27 красавіка 1956 года ў горадзе Брыстоль, Англія. Дзяцінства правёў у Бірмінгеме, дзе скончыў школу. У 16 гадоў ён уладкаваўся на сваю першую працу — у Рэпертуарны тэатр Бірмінгема. Праз год ён атрымаў стыпендыю для навучаньня ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва.

У 1976 годзе дэбютаваў у кіно. На 2020 год Кевін зняўся больш чым у 150 фільмах і серыялах.

У 2012 годзе Мак-Нелі агучыў персанажа гульні «Assassin’s Creed III» Роберта Фолкнера, які моцна падобны на Джошы Гібса з серыі фільмаў «Піраты Карыбскага мора». Нягледзячы на ​​шырокую фільмаграфію, якая ўключае разнапланавыя ролі другога плана ў розных жанрах, у цяперашні час Кевін не мае ўзнагарод у кіно.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Kevin R. McNally // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Royal Academy of Dramatic Art | Kevin McNally