Перайсці да зместу

Кесон (суднарамонт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кесон, гідратэхніка)
Выкарыстанне кесонаў для падводных прац
Схема кесона.

Кесон у гідратэхніцы (ад фр.: caisson «скрыня») — адкрытая знізу камера з воданепранікальнымі сценкамі і столлю для работы пад вадой і ў воданасычаным грунце.

Найбольш распаўсюджаныя кесоны з жалезабетону, бываюць таксама сталёвыя і драўляныя. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве помпавых станцый, вадазабораў, шлюзаў, глыбокіх фундаментаў маставых апор, для праходкі тунеляў і інш.

Вада з рабочай камеры выціскаецца напампаваным паветрам. Для дастаўкі людзей і матэрыялаў выкарыстоўваюцца шлюзавыя апараты, якія злучаюцца з кесонам шахтавымі трубамі. З апусканнем кесону пад уздзеяннем уласнай вагі зверху нарошчваецца муроўка сцен збудавання ці фундамента. На патрэбнай глыбіні камеру запаўняюць муроўкай або бетонам, і кесон застаецца ў збудаванні.