Перайсці да зместу

Кесэлайд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кесэлайд?
Характарыстыкі
Плошча
  • 1,7 км²
Насельніцтва
  • 7 чал.
Размяшчэнне
58°38′04″ пн. ш. 23°25′57″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кесэлайд (эст.: Kesselaid) — эстонскі востраў у Балтыйскім моры. Адміністрацыйна адносіцца да воласці Муху павета Саарэмаа. Кесэлайд размешчаны паміж эстонскім востравам Муху (адлегласць 3,4 км) і мацерыком.

Мора паміж Муху і Кесэлайдам мае глыбіню да 22 м. Плошча вострава 1,7 км². Найвышэйшы пункт — 15,6 м над узроўнем мора. Скалы Кесэлайда вышынёй 7-8 метраў ахоўваюцца з 1938 года. У канцы 1930-х гадоў на востраве пастаянна жылі 35 чалавек. Зараз у вёсцы Кесэ пражывае 7 чалавек​​. Маяк быў упершыню пабудаваны на востраве ў 1885 годзе. Цяперашні цалкам аўтаматычны маяк усталяваны ў 1994 годзе.