Кетой
Кетой | |
---|---|
рус. Кетой | |
Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 91 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
47°20′ пн. ш. 152°31′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Востраў Кетой (рус. Кетой) - востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 91 км²[1].
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Большая частка вострава гарыстая. Вышэйшая кропка - гара Кетой (1166 м). Адна з вяршынь - актыўны вулкан (1002 м). Схілы гор пакрытыя лагчынамі ад вясенніх і дажджавых вадацёкаў. Усходняя частка вострава ўяўляе пагорыстую раўніну. Некалькі рэк. Сцёк накіраваны на ўсход і поўнач. Адносна буйное возера Малахітавае з прэснай і малое возера Глазок з акісленай вадой.
Раслінны свет даволі багаты ў параўнанні з суседнімі астравамі. Зараснікі кедровага хмызняку, бярозы і курыльскага бамбука. Сустракаюцца алешына, рабіна, на пагорках - разнатраўе. Фаўна - лісы, грызуны, ластаногія, марскія птушкі.
З мовы курыльскіх айнаў назва вострава перакладаецца відавочна як "хрыбет" або "шкілет". Ніколі стала не засяляўся. Незаселеным застаецца і ў наш час.