Вольха
Jump to navigation
Jump to search
Вольха | ||||||||||||||||
![]() Alnus serrulata злева — жаночыя пупышкі справа — мужчынскія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Alnus Mill. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Вольха, альха[4] (Alnus), род лістападных дрэў сямейства бярозавых.
Дрэвы вышынёй да 23-35 м. Лісце суцэльнае. Цвітуць ранняй вясной, да з’яўлення лісця. Мужчынскія кветкі ў каташках, жаночыя ў шышачках, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плод — крылаты арэшак. Жывуць да 50-120 гадоў. Драўніна мае характэрную аранжавую афарбоўку.
На Беларусі 2 віды: вольха чорная (Alnus glutinosa) (на нізінных балотах, па берагах рэк і азёр) і вольха шэрая (Alnus incana) (на поўначы Беларусі). Утвараюць чорнаальховыя і шэраальховыя лясы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Alnus Mill. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 5 снежня 2010.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.