Кляновы ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кляновы ліст (англ.: Maple Leaf, фр.: Feuille d’erable) — адзін з афіцыйных сімвалаў Канады нароўні з канадскім бабром.

Сімвал Канады[правіць | правіць зыходнік]

Кляновы ліст, у прыватнасці, можна ўбачыць на сцягу Канады (у цэнтры сцяга ён стаў размяшчацца толькі з 1965[1]), на некаторых знаках воінскіх званняў канадскіх узброеных сіл. На сцягу чырвоны кляновы ліст, як і на стылізаваным малюнку, мае 11 кончыкаў.

Яго выкарыстанне абавязана наяўнасці значнай колькасці клёнаў у Канадзе. Клён спрадвеку ўяўляе сабой значны эканамічны рэсурс. Акрамя паставак вялікай колкасці лесу, у экспарце рэсурсаў краіны ўдзельнічае і кляновы цукар.

Фальклорныя песня «La feuille d'érable» студыі La Bonne Chanson распавядае гісторыю з'яўлення кветкавых эмблем многіх краін, у тым ліку канадскага кляновага ліста. Гэтая песня з'яўляецца афіцыйным маршам Каманднага складу інструктараў ваенных вучылішчаў.

Таксама выкарыстоўваецца звычайна англійскі выраз Maple Leaf: напрыклад, у назве хакейнай каманды Таронта Мэйпл Ліфс.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]