Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна)
Манастыр | |
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў | |
---|---|
![]() | |
54°34′17,84″ пн. ш. 30°40′45,88″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Дуброўна |
Канфесія | Каталіцтва |
Тып | мужчынскі |
Дата заснавання | 1630 |
Статус |
![]() |
Стан | не дзейнічае |
![]() |
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у г. Дуброўне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Dubro%C5%ADna%2C_Bernardynski._%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%28H._Lajbovi%C4%8D%2C_1760%29.jpg/220px-Dubro%C5%ADna%2C_Bernardynski._%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%28H._Lajbovi%C4%8D%2C_1760%29.jpg)
Драўляныя касцёл і кляштар у г. Дуброўне, пабудаваны ў 1630 годзе ў стылі барока. Касцёл — простакутны ў плане будынак, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіравалі дзве трох'ярусныя чацверыковыя вежы з купальнымі завяршэннямі і трохвугольным франтонам паміж імі. Да бакавога фасада касцёла прылягаў П-падобны ў плане двухпавярховы будынак кляштара (разам з касцёлам утвараў закрыты ўнутраны двор). Комплекс не збярогся.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Dubro%C5%ADna%2C_Ar%C5%A1anskaja%2C_Bernardynski._%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%90%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281920-41%29.jpg/220px-Dubro%C5%ADna%2C_Ar%C5%A1anskaja%2C_Bernardynski._%D0%94%D1%83%D0%B1%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%2C_%D0%90%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281920-41%29.jpg)
У 1809 г. на іх месцы пабудаваны кляштар з касцёлам (не збярогся) бернардзінцаў.
Цяпер у будынку кляштара размешчаныя адміністрацыйныя ўстановы. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кляштар — двухпавярховае мураванае збудаванне з узаемна перпендыкулярнымі аб'ёмамі, накрыты двухсхільнымі дахамі. Тарцы дахаў завяршаюцца трохвугольнымі франтонамі з круглымі вокнамі ў цэнтры. Планіроўка галерэйна-калідорная, у месцы злучэння аб'ёмаў вітыя ўсходы. Фасады расчлянёныя тонкімі пілястрамі, карнізамі, паяскамі. У архітэктуры кляштара выявіліся асобныя рысы стылю барока.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (жнівень 2021)
-
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (2021)
-
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (2021)
-
Дубровенскі кляштар бернардзінцаў (2021)
-
Кляштар бернардзінцаў у Дуброўна
-
Кляштар бернардзінцаў у Дуброўна (старыя сцены)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна)
- Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна) на сайце Radzima.org
- Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)