Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж  (КДАТК)
Дата заснавання 1963
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Дырэктар Юрый Іосіфавіч Васілеўскі
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, г.Клічаў вул. Крываноса, 22
kgatk.by

Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — каледж у г.Клічаў, створаны 1963. Займаецца падрыхтоўкай кадраў у галіне сельскай гаспадаркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 году быў створаны Магілёўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі [1].

У 1974 годзе на базе Магілёўскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі і саўгасаў «Зара» і «Красінскі» быў утвораны Магілёўскі саўгас-тэхнікум, які ў красавіку 1998 года быў рэарганізаваны ў Клічаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і саўгас «Ольса», а 30.12.1999 года ператвораны ў Клічаўскі аграрна-тэхнічны каледж.

Загадам ад 29 чэрвеня 2001 году № 360 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь перайменаваны ў УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
    • Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання (3-га разраду)
  • Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
    • Трактарыст-машыніст A B D
    • Кіроўца катэгорыі «B» «C»
    • Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын (2-3 разраду)
  • Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы
    • Трактарыст-машыніст A B D
    • Кіроўца катэгорыі «B» «C»
    • Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын (2-3 разраду)
  • Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ
  • Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў

Зноскі

  1. На падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 4 мая 1963 года № 221

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]