Княства Ансбах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брандэнбург-Ансбах
ням.: Markgraftum Brandenburg-Ansbach

Маркграфства
Wappen Burggrafen von Nürnberg (Haus Raas).svg
 
Tyrol Arms.svg
1398 — 1420

1440 – 1792

Tyrol Arms.svg
 
Flag of the Kingdom of Prussia (1750-1801).svg
Wappen Brandenburg-Ansbach.svg


Герб
Fsm-Ansbach 1791.png
Княства Брандэнбург-Ансбах у 1791 годзе
Сталіца Ансбах
Форма кіравання манархія

Княства Ансбах (ням.: Fürstentum Ansbach), або Брандэнбург-Ансбах (ням.: Markgraftum Brandenburg-Ansbach) — нямецкае імперскае княства з цэнтрам у аднайменным баварскім горадзе. Кіравалася прадстаўнікамі дому Гогенцолернаў, якія насілі тытул маркграфаў, таму што княства было маркграфствам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Княства было заснавана пасля смерці бургграфа Нюрнберга Фрыдрыха V 21 студзеня 1398 года, калі яго землі былі падзелены паміж двума яго сынамі. Малодшы сын, Фрыдрых, атрымаў Ансбах, а старэйшы, Іаган, атрымаў Байрайт. Пасля смерці Іагана 11 чэрвеня 1420 года, два княствы былі ўз'яднаны Фрыдрыхам, які да таго часу ўжо стаў курфюрстам Брандэнбурга пад імем Фрыдрых I.

Пасля смерці Фрыдрыха I 21 верасня 1440 года, яго тэрыторыя была падзелена паміж двума яго сынамі: Іаган атрымаў Байрайт (Брандэнбург-Кульмбах), Фрыдрых атрымаў Брандэнбург, а Альбрэхт-Ахіл атрымаў Ансбах. Пасля Ансбах кіраваўся малодшай лініяй дому Гогенцолернаў, і яго кіраўнікі звычайна зваліся маркграфамі Брандэнбург-Ансбаха.

2 снежня 1791 года прынц і маркграф Ансбаха, Крысціян Фрыдрых Карл Аляксандр, які атрымаў у спадчыну Байрэйт, прадаў правы на сваё княства прускаму каралю Фрыдрыху Вільгельму II. Фармальна Ансбах быў анексаваны 28 студзеня 1792 года.

Князі і маркграфы Ансбаха[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]