Перайсці да зместу

Колкасрагс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колкасрагс?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Колкасрагс (лат.: Kolkasrags) — мыс, размешчаны ў крайнім паўночным ускрайку Курземскага паўвострава ў гісторыка-геаграфічнай вобласці Курзэмэ, у Дундагскім краі Латвіі. Мае стратэгічнае размяшчэнне ля ўваходу ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора, на тэрыторыі Ліўскага берага. Ад вострава Саарэмаа (Эстонія) мыс аддзяляе Ірбенскі праліў. Назва ў перакладзе з ліўскай азначае «востры кут» (па форме мыса).

Даўжыня мыса — каля 6,5 км, вышыня над узроўнем мора — каля 2 м. Клімат у раёне мыса — умераны марскі. У 1875 г. тут былі ўстаноўлены 2 маякі, а ў канцы рыфа — 3-і плывучы.