Кольдынг
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Кольдынг (дацк.: Kolding) — дацкі марскі порт у Кольдынг-фіёрдзе, рэгіён Паўднёвая Данія, камуна Кольдынг. Сёмы па велічыні горад Даніі (57540 жыхароў станам на 2012 г.)[1] і член «Саюза Балтыйскіх гарадоў». Акрамя таго, Кольдынг — найважнейшы вузлавы пункт балтыйскай навігацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Як і большасць фіёрдавых гарадоў у Ютландыі і Шлезвігу, Кольдынг узнік у 12 стагоддзі як месца гандлю з абароненым праходам да мора. Калі герцагства Шлезвіг у 13 ст. аддзялілася ад Даніі, Кольдынг набыў дадатковае значэнне як памежны пункт. Пазней пры каралі Эрыку V была пабудавана вежа Кольдынгхюс.
Хоць Кольдынг часта наведваўся дацкімі каралямі — не толькі ў эпоху «вандроўных каралеўстваў», гэта значыць да заснавання сталіцы ў Капенгагене ў 16 ст., але і значна пазней, горад знаходзіўся ў цені суседніх гарадоў, такіх, як Хадэрслеў, Фрэдэрысія (засн. у 17 ст.).
Пасля перадзелу межаў у 1864 г., які замацаваў аддзяленне герцагства Шлезвіг ад Даніі, значэнне горада вырасла. Ён стаў важным транспартным вузлом.
Будаўніцтва мастоў цераз Малы Бельт дало дадатковы эканамічны штуршок як Кольдынгу, так і двум суседнім гарадам — Велье і Фрэдэрысіі. Гэтыя тры гарады атрымалі назву «Кольдынгскі трохвугольнік» і мелі амаль такое ж эканамічнае значэнне ў Даніі, як Капенгаген.
Кольдынг меў статус горада з 13 стагоддзя па 1970 г., калі ён быў аб'яднаны з прылеглымі камунамі ў адну камуну Кольдынг, якая ў 2007 г. была яшчэ больш павялічана.
Эканоміка і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Горад — цэнтр металургічнай і тэкстыльнай прамысловасці. У Новы час многія міжнародныя фірмы ў Даніі абгрунтоўваліся ў Кольдынгу. Разам з гарадамі Фрэдэрысія і Велье ён утварае важны вузел шашэйных і чыгунак заходняй Даніі. Тут перасякаюцца еўрапейскія трасы E 45 і E 20, а таксама чыгуначныя галіны, якія вядуць у Эсб’ерг, Фленсбург-Гамбург, Фрэдэрысія-Велье-Орхус і Одэнсэ-Капенгаген. Порт не такі значны як Фрэдэрысія, але таксама адыгрывае сваю эканамічную ролю.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Anjo[d], Японія (1997)[2][3]
Huéscar[d], Іспанія (1982)[2][3]
Nanortalik[d], Грэнландыя (2007)[2]
Wuqing District[d], Кітай[4][3]
Драмен, Нарвегія (1946)[2][3]
Дэльменгорст, Германія (16 мая 1979)[2][3][…]
Куялек, Грэнландыя (2007)[4][3]
Лапеэнранта, Фінляндыя (1947)[2][3][…]
Панявежскае гарадское самакіраванне[d], Літва (17 жніўня 2000)
Панявежыс, Літва (17 жніўня 2000)[2][5][…]
Піза, Італія (2007)[2]
Сомбатхей, Венгрыя (1991)[2][3]
Стыкісхаўльмюр[d], Ісландыя (1979)[2][3]
камуна Эрэбу, Швецыя (1946)[2][3]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Замак Кольдынгхюс, пабудаваны ў 13 стагоддзі, у 1808 г. згарэў, да 1990 рэканструяваны і мадэрнізаваны, у ім знаходзіцца музей гісторыі і культуры; знаходзіцца на ўзвышшы над горадам.
- Музей мастацтваў Трапхальт.
- Кірха Св. Мікалая, першапачаткова раннегатычная, пазней значна перабудавана.
- асобныя прыватныя дамы XVII стагоддзя; гістарычная сетка вуліц часткова захавалася, аднак гістарычныя дамы часта перамяжоўваюцца з сучаснымі.
- батанічны сад з Домам камелій.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе добра развіты гандбол. У горадзе існуе спартыўнае аб'яднанне Kolding IF, і мужчынская і жаночая частка якога прадстаўлены ў вышэйшай лізе Даніі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nyt fra Danmarks Statistik — Tabelle 2
- ↑ а б в г д е ё ж з і к https://www.kolding.dk/om-kommunen/internationalt?test_sef=1&title=Internationalt%20
- ↑ а б в г д е ё ж з і https://www.kolding.dk/om-kommunen/internationalt-samarbejde/
- ↑ а б https://www.kolding.dk/om-kommunen/internationalt?test_sef=1&title=Internationalt%20%A6%20Internationalt
- ↑ http://www.panevezys.lt/lt/veiklos-sritys/uzsienio-rysiu-skyrius_1247/tarptautinis-bendradarbiavimas-220/miestai-partneriai.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кольдынг
- Offizielle Seite der Kommune