Перайсці да зместу

Фленсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Фленсбург
ням.: Flensburg
54°46′55″ пн. ш. 9°26′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Зямля Шлезвіг-Гольштэйн
Унутраны падзел 13 гарадскіх раёнаў і 38 падраёнаў
Обер-бургамістр Клаус Чойшнер
(б/п)
Гісторыя і геаграфія
Плошча 56,38 км²
Вышыня цэнтра 12 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 86 630 чалавек (2006)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0461
Паштовы індэкс 24901-24944
Аўтамабільны код FL
Афіцыйны код 01 0 01 000

flensburg.de (ням.)
Паказаць/схаваць карты
Фленсбург (Германія)
Фленсбург
Фленсбург

Фле́нсбург (ням.: Flensburg; дацк.: , ісл.: і н.-ням.: Flensborg; фрыз.: Flansborj) — самы паўночны ў Германіі горад зямельнага падпарадкавання, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Flensburg

Фленсбург знаходзіцца на поўначы федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн на ўзбярэжжы Фленсбургскага фіёрда, які ўпадае ў Балтыйскае мора, так званай гавані. Гарадскія раёны знаходзяцца як на заходнім боку фіёрда, які бярэ свой пачатак ад Фленсбурга, так і на ўсходнім, які адносіцца да паўвострава Ангельн. Цэнтр горада размешчаны ў даліне фіёрда, больш сучасная забудова знаходзіцца на схілах і вяршынях узгоркаў, якія атачаюць гавань. На паўночным захадзе і паўночным усходзе горад акружаны лясамі, на поўдні, захадзе і ўсходзе — палямі. На адлегласці прыкладна 500 м ад самага паўночнага пункта фленсбургскай гарадской мяжы знаходзіцца мяжа каралеўства Данія.

У сярэднім вышыня над узроўнем мора ў Фленсбургу складае каля 20 м, у цэнтры — 12 м. Самы высокі пункт над узроўнем мора знаходзіцца на вышыні 63,7 м. Фленсбург займае плошчу ў 56,38 км². Самая доўгая працягласць з поўначы на поўдзень раўняецца 7,6 км, з захаду на ўсход — 9,6 км. Даўжыня гарадской мяжы складае 32,0 км.