Колюшка дзевяцііголкавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Колюшка дзевяцііголкавая
Pungitius pungitius.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pungitius pungitius Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Gasteracanthus pungitius (Linnaeus, 1758)
  • Gasterosteus blanchardi Sauvage, 1874
  • Gasterosteus burgundianus (non Blanchard, 1866)
  • Gasterosteus concinnus Richardson, 1836
  • Gasterosteus dekayi Agassiz, 1850
  • Gasterosteus globiceps Sauvage, 1874
  • Gasterosteus mainensis Storer, 1837
  • Gasterosteus nebulosus Agassiz, 1850
  • Gasterosteus occidentalis Cuvier, 1829
  • Gasterosteus pungitia burgundianus (non Blanchard, 1866)
  • Gasterosteus pungitius Linnaeus, 1758
  • Gasterosteus pungitius brachypoda Bean, 1879
  • Pungitius pungitius pungitius (Linnaeus, 1758)
  • Pygosteus pungitius (Linnaeus, 1758)
  • Pygosteus pungitius brachypoda (Bean, 1879)
  • Pygosteus pungitius carinata Bertin, 1925
  • Pygosteus pungitius semiarmata Bertin, 1925
  • Pygosteus pungitius trachura Bertin, 1925
Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   166387
NCBI   134920
EOL   206423
FW   96482

Колюшка дзевяцііголкавая (Pungitius pungitius) — рыба сямейства колюшкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 9 см. Пярэдняя частка цела голая ці пакрыта дробнымі пласцінкамі над груднымі плаўнікамі. У хваставой частцы добра выяўлены кіль, пакрыты маленькімі касцявымі пласцінкамі. Спінных калючак 8-10. Брушныя калючкі не вышчэрбленыя. Бакавы тазавы адростак добра развіты і дасягае асновы груднога плаўніка.

Асноўная афарбоўка цела бура-жоўтая, бруха бялёса-жоўте. Афарбоўка змяняецца ў залежнасці ад сезона: узімку спіна і галава рыбкі цёмна-блакітныя, бакі серабрыста-белыя з дробнымі цёмнымі плямкамі, улетку ніжняя частка галавы з чырвоным адценнем, бруха светла-зялёнае з залацістым адлівам. У самца на баку мноства чарнаватых кропак, «іголкі» белыя. У перыяд нерасту самец робіцца аксаміціста-чорным, бруха застаецца светлым з мноствам чорных кропак. У самкі на баку папярочныя палосы са звілістых прадаўгаватых плям, у перыяд нерасту ў самак развіваецца «люстэрка» — блішчастая пляма на баку цела, не пакрытая скурай.

Пашыранне[правіць | правіць зыходнік]

Цыркумпалярны від, сустракаецца ў морах, рэках і азёрах ад басейнаў Паўночнага, Балтыйскага, Белага і Баранцава мораў у Еўропе, уздоўж усёй поўначы Сібіры да Чукоткі і Паўночнай Амерыкі. Па Ціхаакіянскім басейне ад Чукоткі да Японіі па заходнім узбярэжжы і ад Берынгава праліва да в. Кадзьяк па ўсходнім. У Амерыцы сустракаецца таксама ўздоўж усяго паўночнага ўзбярэжжа, ад Аляскі да Гудзонава заліва і па атлантычным узбярэжжы да штата Нью-Джэрсі. Ёсць на поўдні Грэнландыі.

Існуюць як азёрна-рачныя, так і паўпраходныя формы, якія нагульваюцца ў апрэсненых участках мора, а нерастуюцца ў саланаватых лагунах, залівах, эстуарыях ці падымаюцца на нераст у рэкі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца зоапланктонам, бентасам, лічынкамі хіранамідаў, малюскамі, ікрою і малькамі рыб (у тым ліку і свайго віду).

Палавой спеласці дасягае на другое лета пасля нараджэння. Нераст бывае ў красавіку-ліпені ў залежнасці ад геаграфічнай шыраты. Самец робіць шарападобнае гняздо сярод зараснікаў водных раслін, склейваючы скурнай сліззю кавалкі сцёблаў і галінак. Самкі адкладаюць ікру порцыямі па 60-160 ікрынак, агульная пладавітасць самкі ад 350 да 960 ікрынак. Самец ахоўвае ікру і малявак на працягу 5-6 дзён, прытым для іх ён будуе другое гняздо (калысачку), якое размяшчаецца вышэй першага. Пасля нерасту прахадная форма сыходзіць зімаваць у мора, а прэснаводныя застаюцца ў сваім вадаёме. Працягласць жыцця 2-3 гады (часам да 5 гадоў).

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловае значэнне невялікае. Корм многіх каштоўных відаў рыб.