Перайсці да зместу

Колін О’Донах’ю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колін О’Донах'ю
Colin O'Donoghue
О’Донах'ю ў 2013 годзе.
Дата нараджэння 26 студзеня 1981(1981-01-26) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Ірландыі Ірландыя
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 2001 — цяперашні час
IMDb ID 1524440
colinodonoghue.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Колін О’Донах'ю (англ.: Colin O'Donoghue) — ірландскі акцёр тэлебачання, тэатра і кіно.

Колін нарадзіўся і вырас у горадзе Дроэда ў графстве Лаўт у рымска-каталіцкай сям'і. Перш ён вучыўся ў гімназіі Дандалка, а затым паступіў у школу акцёрскага майстэрства The Gaiety School of Acting у Дубліне. Ва ўзросце 16 гадоў О’Донах'ю на месяц адправіўся ў Парыж для вывучэння французскай мовы.[1]

Ранняя кар'ера Коліна была звязана як з тэатрам, так і з працамі на тэлебачанні ў Ірландыі і Вялікабрытаніі. У 2009 годзе ён прыняў удзел у здымках трэцяга сезона гістарычнага тэлесерыяла «Цюдары» у ролі Філіпа, герцага баварскага. У 2011 у Коліна адбыўся дэбют у галівудскім фільме ў жанры драмы і містыкі «Абрад», дзе ён сыграў нароўні з вядомым акцёрам Энтані Хопкінсам. Для праслухоўвання ў фільме О’Донах'ю спецыяльна падрыхтаваў відэа ў хатняй студыі яго сяброў і адправіў у Злучаныя Штаты.

Апроч акцёрства, Колін іграе на гітары і спявае ў гурце пад назвай „The Enemies“, утвораным у 2003 годзе ў Ірландыі.

Тэлебачанне і кіно

[правіць | правіць зыходнік]
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2012сАднойчы ў казцыOnce Upon a TimeКіліян Джонс/Капітан Крук
2012
ф Сховішча 24 Storage 24Марк
2011
ф Абрад The RiteМайкл Ковак
2011
тф Ідэнтыфікацыя IdentityДжон Блум
2009сЦюдарыThe TudorsФіліп, герцаг баварскі
2009
тф Вар'яцкія снежні Wild Decembersмалады ахоўнік
2009
кар The EuthanizerБэн
20062008сКлініка (ірландскі серыял The Clinic, не блытаць са Scrubs)The Clinic Конар Эліят
2006
кар 24/7 24/7Нік
2005сГорад-казкаFair CityЭмет Фіцжэральд
2005сДоказProofДжэймі
2004сКаханне – гэта наркотыкLove is the DrugПітэр
2002
тф Дахаты на Ражство Home For ChristmasНорман Квестэд
2001сМяцежнае сэрцаRebel HeartРоу
ГодПастаноўкаАрыгінальная назваЖанрРоляТэатр
ЗацьменнеEclipseКаралеўскі нацыянальны тэатр, Лондан
Ааіф і ІзабельAoife and IsobelProject Theatre, Дублін
Сон у летні дзеньThe Dream of a Summer's DayStorytellers Theatre Company, Дублін
Яўген Анегін — гастрольнае прадстаўленнеEugene Onegin – The RoadshowSomething Different Theatre Company
Ад'ездLeavingQuarehawks Theatre Company
Месяцавае святло МікіMoonlight Mickey'sCalipo Theatre Company
АтэлаOthelloтрагедыяSecond Age Theatre Company
Аддаленыя астравыOutlying IslandsIsland Theatre Company
Нябесны шляхSky RoadTheatre Royal, Уотэрфард
Утаймаванне наравістайThe Taming of the ShrewкамедыяRough Magic Theatre Company
Шпацыруючы па дарозеWalking The RoadAxis Theatre
Чаго жадае мёртвыWhat the Dead WantProject Theatre, Дублін

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2003 — узнагарода ірландскага кіно і тэлебачанні ў катэгорыі «Лепшы новы талент» за ролю Норманы у фільме «Дахаты на Ражство» (Home For Christmas).
  1. Dominguez, Robert (26 January 2011). Filmed on Location: Colin O'Donoghue of 'The Rite'. Daily News. Архівавана з арыгінала 20 сакавіка 2012. Праверана 1 February 2012. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 29 студзеня 2014.