Аднойчы ў казцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аднойчы ў казцы
Once Upon a Time
Жанр драматычны тэлесерыял[d], фэнтэзійны тэлесерыял[d], казка і werewolf television program[d]
Стваральнік Адам Хоравітс[d] і Эдвард Кітсіс[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 7
Колькасць серый 156 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Прадзюсар
Месца здымак Ванкувер
Працягласць серыі 45 хвілін
Студыя ABC Studios[d]
Трансляцыя
Тэлеканал ABC
На экранах 23 кастрычніка 2011 — цяперашні час
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
abc.go.com/shows/… (англ.)
IMDb ID 1843230
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Аднойчы ў казцы» (англ.: Once Upon a Time) — амерыканскі тэлесерыял канала ABC у жанры фэнтэзі. Прэм’ера адбылася 23 кастрычніка 2011 года[3]. 3 лістапада 2011 года, пасля паспяховага выхаду першых двух эпізодаў, ABC прадоўжыў серыял на поўны сезон з 22 эпізодаў[4]. 10 мая 2012 года ABC прадоўжыў серыял на другі сезон[5], прэм’ера якога адбылася 30 верасня[6]. 10 мая 2013 года канал прадоўжыў серыял на трэці сезон[7], які стартаваў 29 верасня[8].

Трэці сезон будзе падзелены на дзве часткі, першыя дванаццаць эпізодаў будуць паказаны да новага года, пасля чаго серыял возьме паўзу аж да 9 сакавіка 2014 года. «Аднойчы ў казцы», нароўні з чатырма іншымі мыльнымі драмамі канала («Нэшвіл», «Скандал», «Помста» і «Анатомія страсці»), пераходзіць такім чынам у тэлесезоне 2013-14 гадоў на новы фармат вяшчання, з двух блокаў, якія транслююцца практычна без перапынкаў[9].

У маі 2013 года ABC замовіў спін-оф серыяла пад назвай «Аднойчы ў краіне цудаў», які выйшаў увосень 2013 года[10].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У дзень вяселля Беласнежкі (Джэніфер Гудвін) і Цудоўнага Прынца (Джошуа Далас) Злая каралева (Лана Парыя) прыязджае ў замак і пагражае ім страшным праклёнам. Праз колькі часу цяжарная Беласнежка, трывожачыся аб пагрозе праклёну, наведвае Румпельшцільцхена (Роберт Карлайл), які расказвае, што праклён Злой Каралевы перанясе іх усіх у страшнае месца, дзе ні ў кога не будзе шчаслівага канца, за выключэннем ейнага. Ён варожыць, што ненароджаная дачка Беласнежкі, Эма, вернецца на свой 28-ы дзень нараджэння, каб выратаваць іх і пачаць апошнюю бітву з Каралевай. Па радзе Блакітнай Феі (Кіган Конар Трэйсі), Джэпета (Тоні Амендола) і Пінокіа (Джэйкаб Дэйвіс) робяць шафу з магічнага дрэва, якая дазволіць аднаму чалавеку пазбегнуць праклёну Каралевы. У той дзень, калі Беласнежка нараджае дачку, праклён Злой Каралевы пачынае дзейнічаць. Цудоўны Прынц паспявае ўратаваць нованароджаную дачку, палажыўшы яе ў чароўную шафу, але яго смяротна раніць памочнікі Каралевы. Злая Каралева радуецца, калі Цудоўны Прынц памірае на руках Беласнежкі, а праклён пераносіць іх у «страшнае месца».

У нашы дні ў Бостане адзінокая Эма Свон (Джэніфер Морысан) працуе паручальнікам і паляўнічай за галовамі. Калі Эма задзімае свечку на кексе ў гонар свайго 28-га дня нараджэння і загадвае жаданне, на яе парозе з’яўляецца 10-гадовы хлопчык Генры (Джарэд Гілмар), які кажа ёй, што ён яе сын, якога тая падлеткам аддала на ўсынаўленне. Не хочучы мець нічога супольнага з хлопчыкам, Эма ўсё ж згаджаецца адвезці яго назад дамоў у Сторыбрук у штаце Мэн. У дарозе Генры паказвае ёй вялікую кнігу казак, настойваючы на тым, што ўсе гісторыі ў ёй рэальныя. Калі яны прыязджаюць у Сторыбрук, Генры паведамляе ёй, што ўсе ў горадзе насамрэч персанажы казак, перанесеныя ў гэты свет праклёнм Злою Каралевай, і яны не помняць, хто яны папраўдзе. Генры лічыць, што яго псіхатэрапеўт Арчы Хопер (Рафаэль Сбардж) насамрэч Гаворачы Цвыркун, а яго школьная настаўніца Мэры Маргарэт Бланшар — Беласнежка. Ён сцвярджае, што час у Сторыбруку замарожаны (гарадскі гадзіннік заўсёды паказвае 8:15), і людзі не могуць пакінуць яго, а адрабіць гэтыя чары можа толькі Эма. Скептычна настроеная Эма вяртае Генры яго прыёмнай маці, мэру горада Рэджыне Мілс, якая на самай справе з’яўляецца Злой Каралевай. Неўзабаве Генры зноў уцякае, Эма знаходзіць яго і вырашае застацца ў Сторыбруку на пэўны час. Гэта рашэнне прымушае застылыя стрэлкі гарадскога гадзінніка зноў пачаць рух.

Акцёры і персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны склад[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Персанаж Сторыбрука Казачны персанаж Эпізоды Сезоны
1 сезон 2 сезон 3 сезон
Джыніфер Гудвін Мэры Маргарэт Бланшар Беласнежка 49 Рэгулярна
Джэніфер Морысан Эма Свон Дачка Беласнежкі і Цудоўнага Прынца 49 Рэгулярна
Лана Парыя Рэджына Мілс Злая каралева 49 Рэгулярна
Джошуа Далас Дэвід Нолан Цудоўны Прынц 49 Рэгулярна
Джарэд Гілмар Генры Мілс Унук Беласнежкі і Цудоўнага Прынца,

Унук Румпельшцільцхена, Сын Эмы і Ніла

49 Рэгулярна
Роберт Карлайл Містар Голд Румпельшцільцхен 49 Рэгулярна
Эмілі дэ Рэвін Лэйсі Бель 26 Госць Рэгулярна
Колін О’Донах'ю Кіліян Джонс Капітан Крук 20 Рэгулярна
Майкл Рэйманд-Джэймс Ніл Кэсідзі Бейлфайр (Бей) — сын Румпельшцільцхена 14 Паўтаральны Рэгулярна
Рафаэль Сбардж Арчы Хопер Гаворачы Цвыркун Джыміні 29 Рэгулярна Паўтаральны
Меган Оры Рубі Чырвоны Капялюшык (пярэварацень) 40 Паўтаральны Рэгулярна Госць
Джэймі Дорнан Шэрыф Грэм Паляўнічы 9 Рэгулярна Госць
Эян Бэйлі Аўгуст Бут Пінокіа (сталы) 15 Паўтаральны Госць Госць

Эпізоды[правіць | правіць зыходнік]

Спіс эпізодаў тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы»

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі крытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

Пілотны эпізод быў сустрэты са станоўчымі водгукамі ад крытыкаў з пачатковым рахункам 67 з 100 ад «Metacritic».[11]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2012 — Primetime Emmy Award у катэгорыях: (намінацыя)
    • «За выдатныя касцюмы для серыі» — Эдуарда Кастра і Моніка Mак-Рэй для Hat Trick (намінацыя)
    • «За выдатныя спецыяльныя візуальныя эфекты» — Дайна Маўэр, Філ Джонс, Лора Джонс, Саліян Maсіміні, Андрэй Арлоў, Якаў Бергман, Натан Мацуда, Дэйл Фэй і Кевін Стракмен для эпізоду The Stranger (намінацыя)
  • 2012 — Teen Choice Awards у катэгорыях: (намінацыя)
  • 2011 — Спадарожнік у катэгорыі «Лепшы тэлевізійны серыял, жанр». (намінацыя)
  • 2012 — Спадарожнік у катэгорыі «Лепшы тэлевізійны серыял, жанр». (намінацыя)
  • 2012 — People’s Choice Award у катэгорыі «Новая каханая ТБ драма». (намінацыя)
  • 2012 — прэмія Сатурн у катэгорыях:
    • «Лепшы тэлесерыял, зроблены для тэлетрансляцыі» (намінацыя)
    • «Лепшая актрыса другога плана на тэлебачанні» — Лана Парыя (намінацыя)
  • 2012 — Visual Effects Society Awards у катэгорыях: (намінацыя)
    • «Выдатны макет у тэлеперадачы ці рэкламе» — Джэйсан Манро, Крыс Штраус і Майкл Кірыла — Замак Беласнежкі (намінацыя)
    • «Выдатная віртуальная кінематаграфія ў тэлеперадачы ці рэкламе» — Кевін Стракмен, Стывен Джэксан і Натан Мацуда — Двор Папялушкі (намінацыя)
    • «Выдатныя візуальныя эфекты ў трансліраваным серыяле» — Дуг Людвігаў, Эндру Орлаф, Натан Оверстром і Лора Джонс (намінацыя)
  • 2012 — прэмія TV Guide Awards у катэгорыях:
    • «Новы любімы серыял»
    • «Любімы злодзей» — Лана Парыя ў ролі Злой Каралевы
  • 2012 — Leo Awards у катэгорыі: (намінацыя)
  • 2012 — Малады акцёр у катэгорыях:

Тэлевізійныя рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]

Пілотны эпізод прыцягнуў 12,930 мільёнаў гледачоў і дэма-рэйтынг у катэгорыі 18-49 склаў 4,0.[12] Гэта класіфікуецца як найлепшы старт драматычнага серыяла ў сезоне, а таксама як самы паспяховы дэбют серыяла на ABC за апошнія пяць гадоў.[13]

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Словы і музыка ўсіх песень Марка Ісшана. Ён напісаў музычныя тэмы і музыку для серыяла «Аднойчы ў казцы» Ён таксама з’яўляецца аўтарам слоў і музыкі напісаных для серыяла.

  • 14 лютага 2012 года ABC Studios выпусціла альбом, які ўтымлівае чатыры сінглы, якія ён напісаў для серыяла «Аднойчы ў казцы: Першы сезон».[14]
  • 1 мая 2012 года, студыяй «Intrada Record» быў выпушчаны альбом з 25 афіцыйнымі саўндтрэкамі серыяла «Аднойчы ў казцы: Першы сезон».[15]
  • 13 жніўня 2013 года, студыяй «Intrada Record» быў выпушчаны альбом з 25 афіцыйнымі саўндтрэкамі серыяла «Аднойчы ў казцы: Другі сезон».[16]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. fernsehserien.de Праверана 13 мая 2020.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк бл бм бн бо бп бр бс бт бу бф бх бц бч бш бэ бю бя ва вб вв вг вд ве вё вж вз ві вк вл вм вн во вп вр вс вт ву вф вх вц вч вш вэ вю вя га гб гв гг гд ге гё гж гз гі гк гл гм гн го гп гр Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. ABC Announces Fall Series Premiere Dates: Late Starts for 'Once Upon a Time,' 'Man Up' Архівавана 27 мая 2016.
  4. 'Once Upon a Time,' 'Last Man Standing' Get Full Season Orders at ABC. Hollywood Reporter (3 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана November 3, 2011.
  5. Nellie Andreeva. ABC Renews Seven Hit Scripted Series; No ‘Happy Endings’… For Now. Deadline.com (10 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана 10 мая 2012.
  6. Nellie Andreeva. ABC Sets Fall Premiere Dates, Officially Swaps ‘The Neighbors’ & ‘Suburgatory’. Deadline.com (26 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 26 ліпеня 2012.
  7. Lynette Rice. ABC renews 'Nashville,' 'Scandal, 'Grey's Anatomy' and more. Entertainment Weekly (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 11 мая 2013.
  8. Amanda Kondolojy. ABC Sets Premiere Dates for 2013-2014 Season Including 'Marvel's Agents of S.H.I.E.L.D.', 'Once Upon a Time in Wonderland' & More(недаступная спасылка). TV by the Numbers (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
  9. Lesley Goldberg. ABC Formalizes Split-Season Lineup. The Hollywood Reporter (4 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2013. Праверана 4 жніўня 2013.
  10. Lesley Goldberg. ABC Schedule: 'Once' Spinoff to Open Thursdays; 'S.H.I.E.L.D.' on Tuesdays. The Hollywood Reporter (14 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.
  11. Once Upon a Time — Season 1 Reviews, Ratings, Credits, and More at Metacritic
  12. Gorman, Bill. Sunday Final Ratings: 'Once Upon A Time' Adjusted Up + Final Ratings For World Series Game 4 & Saints/Colts(недаступная спасылка). TVbytheNumbers (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана October 25, 2011.
  13. Gorman, Bill. ABC's 'Once Upon a Time' Opens as the Season's #1 New Drama(недаступная спасылка). TVbytheNumbers (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана October 25, 2011.
  14. Once Upon a Time (Music from the TV Series) – EP. iTunes. Праверана May 9, 2012.
  15. Once Upon A Time: Original Television Soundtrack [Soundtrack]. Amazon.com/. Праверана May 9, 2012.
  16. Once Upon a Time - Season 2 [Soundtrack]. Amazon.com. Праверана August 13, 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]