Конь (шахматы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
a8 b8 c8 d8 e8 f8 g8 h8
a7 b7 c7 d7 e7 f7 g7 h7
a6 b6 c6 xo d6 e6 xo f6 g6 h6
a5 b5 xo c5 d5 e5 f5 xo g5 h5
a4 b4 c4 d4 nd e4 f4 g4 h4
a3 b3 xo c3 d3 e3 f3 xo g3 h3
a2 b2 c2 xo d2 e2 xo f2 g2 h2
a1 b1 c1 d1 e1 f1 g1 h1
Магчымыя хады каня

Конь — лёгкая шахматная фігура. У пачатку партыі кожны з апанентаў мае па два кані, размешчаныя на палях b1, g1 (белыя) і b8, g8 (чорныя кані).

Хады каня[правіць | правіць зыходнік]

Конь можа хадзіць на любое поле дошкі, не занятае іншай сваёй фігурай, наступным чынам: дзве клеткі ў адзін бок і адна клетка ў іншы бок (у форме літары Г у розных варыяцыях). Пасля кожнага ходу конь трапляе на клетку супрацьлеглага колеру. Унікальнасць гэтай фігуры ў тым, што конь адзіны можа скакаць праз любыя іншыя фігуры, якія сустракаюцца на яго шляху.

У шахматнай партыі[правіць | правіць зыходнік]

Па вартасці конь прыблізна роўны слану ці тром пешкам. Тры кані прыблізна роўныя ферзю альбо двум ладдзям.

У закрытых пазіцыях конь мае перавагу над сланом, бо мае ўласцівасць скакаць праз іншыя фігуры. У пешкавых эндшпілях конь слабейшы, таму што мае значна меншую манеўранасць: каб прайсці ад аднаго боку дошкі да іншага, яму патрэбна больш хадоў, чым слану і тым больш іншым фігурам.

Таксама як і ў выпадку з двума каралямі і сланом (гл. слон), адзін конь не можа паставіць мат каралю саперніка. Аднак гэта адзіная фігура, якая можа атакаваць фігуры саперніка, сама не становячыся пад іх удар. Конь вельмі прыдатны дзеля пастаноўкі вілкі фігурам саперніка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]