Перайсці да зместу

Ладдзя (шахматы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ладдзя́, тура, рух, вежа (Unicode: , ) — цяжкая шахматная фігура.

abcdefgh
8
d8 чорны крыжык
d7 чорны крыжык
d6 чорны крыжык
d5 чорны крыжык
a4 чорны крыжык
b4 чорны крыжык
c4 чорны крыжык
d4 белая ладдзя
e4 чорны крыжык
f4 чорны крыжык
g4 чорны крыжык
h4 чорны крыжык
d3 чорны крыжык
d2 чорны крыжык
d1 чорны крыжык
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Магчымыя хады ладдзі

У пачатку партыі ладдзі займаюць палі a1 і h1 (белыя ладдзі), a8 і h8 (чорныя ладдзі). Ладдзя можа хадзіць на любую колькасць палёў па гарызанталі ці па вертыкалі пры ўмове, што на яе дарозе няма фігур.

Ладдзя ў шахматнай партыі

[правіць | правіць зыходнік]

Яна каштуе прыкладна 5 пешак. Дзве ладдзі прыблізна роўныя па сіле тром лёгкім фігурам альбо ферзю (ці нават мацнейшыя за яго). Нягледзячы на тое, што ў дэбюце яны не развітыя, ладдзі могуць удзельнічаць у ракіроўцы, пасля чаго ў мітэльшпілі блакуюць вертыкалі ў пазіцыйнай барацьбе. У эндшпілі ладдзі часта падтрымліваюць праходных ферзёў і ўдзельнічаюць у адразанні варожага караля ад некаторай часткі дошкі. Каралём і ладдзёй можна паставіць мат, але, нягледзячы на гэта, ладзейныя эндшпілі лічаць самымі складанымі.

Ладдзя з Гродна.

У шатранджы існавала фігура рух, якая па форме нагадвала карабель. Верагодна, таму ў славян прыжылася назва «ладдзя»[1]. У Заходняй Еўропе вядомая пад назвай «вежа» (ісп.: torre, італ.: torre, ням.: turm)[2]. Адсюль, у сваю чаргу, размоўная назва ладдзі — «тура́». Даўней турой называлі асадную вежу, якая прымянялася пры штурме крэпасцей.

  1. Марское і рачное судна старажытных славян.
  2. http://chess-game.chat.ru/rooles/tower.html