Слон (шахматы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Chess piece - White bishop.JPG Chess piece - Black bishop.JPG
Chess zhor 26.svg
Chess zver 26.svg a8 b8 c8 d8 e8 f8 g8 h8 xx Chess zver 26.svg
a7 xx b7 c7 d7 pd e7 f7 g7 xx h7 xw
a6 b6 xx c6 d6 e6 xw f6 xx g6 xw h6
a5 b5 c5 xx d5 e5 xx f5 bl g5 h5
a4 b4 c4 d4 bd e4 xw f4 g4 xw h4
a3 b3 c3 xx d3 xw e3 xx f3 g3 h3 xw
a2 b2 xx c2 pl d2 e2 f2 xx g2 h2
a1 xx b1 c1 d1 e1 f1 g1 xx h1
Chess zhor 26.svg
Чорны слон можа здзейсніць ход на любую клетку, пазначаную крыжыкам. Белы слон можа зрабіць ход на клетку, пазначаную кропкай, ці ўзяць чорную пешку.

Слон, афіцэр (Unicode: , ) — лёгкая шахматная фігура. Кожны з супернікаў пачынае гульню з дзвюма сланамі. Напачатку партыі сланы займаюць палі c1, f1 (белыя) і c8, f8 (чорныя сланы).

Хады слана[правіць | правіць зыходнік]

Слон можа хадзіць на любую колькасць палёў па дыяганалі пры ўмове, што на яго шляху няма іншых фігур.

Кожны слон можа рухацца альбо толькі па белых, альбо толькі па чорных палёх, таму аднаго з сланоў называюць белапольным, іншага — чарнапольным. Ці, мяркуючы па пачатковай расстаноўцы, сланы могуць быць названыя адпаведна каралеўскім і ферзевым.

Слон у шахматнай партыі[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі слану падуладная толькі палова палёў дошкі, ён слабейшы за ладдзю, якая можа хадзіць па ўсіх палях. Акрамя таго, на пустой дошцы пад ударам ладдзі заўжды знаходзіцца чатырнаццаць клетак, у той час як пад ударам слана — ад сямі да трынаццаці. Да таго ж адным сланом і каралём мат паставіць немагчыма.

Слон прыблізна эквівалентны каню альбо тром пешкам. Перавага каня ў тым, што ён можа скакаць праз іншыя фігуры. Аднак слон становіцца параўнальна мацнейшым у эндшпілі, калі атрымлівае больш вольнай прасторы для манеўраў.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Адпаведная фігура па-арабску завецца аль-філь, з-за чаго ва Францыі пераўтварылася ў шута (фр.: fou), у Англіі, з-за падабенства з біскупскай мітрай — у біскупа (англ.: bishop), а ў Германіі перайменаваная ў бегуна (ням.: Läufer)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Шахматы