Перайсці да зместу

Корань усіх бед?

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Корань усіх бед?M:
англ.: The Root of All Evil?
Жанр дакументальны фільм і тэлевізійны дакументальны фільм[d]
Рэжысёр Расел Барнс
Прадзюсар Алан Клементс
Сцэнарыст
Кінакампанія Channel 4
Працягласць 90 хвіл.
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова англійская
Год 2006
IMDb ID 0774118

«Корань усіх бед?» (англ.: The Root of All Evil?) — дакументальны фільм аб рэлігіі, які разглядае рэлігію крытычна. Вядучы і сцэнарыст Рычард Докінз ставіць пад сумнеў карыснасць і рацыянальнасць рэлігіі. Гутарыць з шэрагам як радыкальных (Юсуф Аль-Хатаб, Тэд Хагард) так і ўмераных (Рычард Харыс, Гершэль Глюк) рэлігійных дзеячаў, з атэістамі ў амерыканскай глыбінцы і з прадстаўнікамі навуковай супольнасці.

Частка першая. Бог як ілюзія.

[правіць | правіць зыходнік]

Наведванне Лурда, інтэрв'ю са святаром аб меркаваных цудоўных вылячэннях. Супастаўленне навукі і рэлігіі; іх тлумачэння разнастайнасці жыцця. Візіт у Каларада-Спрынгс, размова з пастарам Г Хагардом аб эвалюцыі, гутарка з групай няверуючых аб іх становішчы ў ЗША. Наведванне Ерусаліма: адлюстраванне рэлігійнага канфлікту вакол Храмавай гары, гутарка з прыняўшым іслам яўрэем з ЗША, які востра крытыкуе заходняе грамадства за амаральнасць. Дэманстрацыя немэтазгоднасці рэлігіі з прымяненнем аналогіі з імбрыкам Расэла.

Частка другая. Вірус веры.

[правіць | правіць зыходнік]

Докінз абмяркоўвае ролю веры ў адукацыі з равінам Г. Глюкам і настаўнікам-крэацыяністам Хоксам. Гутаркі з псіхолагам Дж. Майтан і пастарам. К. Робертсам пра ўплыў на дзяцей страху перад пеклам. Крытыка Бібліі як асновы для маралі; інтэрв'ю з М. Брэям, прыхільнікам смяротнага пакарання за пралюбадзейства. Гутарка з Р. Харысам, умераным англіканінам. Гутаркі аб нерэлігійнай маралі і зацвярджэнне Докинзам плённасці атэізму і навуковага бачання свету.