Перайсці да зместу

Коста-Брава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Коста-Брава

Коста-Брава (ісп. Costa Brava, «дзікі, скалісты, суровы бераг») — паласа міжземнаморскага ўзбярэжжа на паўночным усходзе Каталоніі, у правінцыі Жырона, у складзе Іспанскага каралеўства. Тэрыторыя Коста-Бравы ўключае ў сябе тэрыторыі раёнаў Альт-Эмпорда і Баш-Эмпорда. Распасціраецца на 162 км ад горада Бланес да мяжы з Францыяй. На поўначы ад Коста-Брава знаходзіцца Коста-Бермеха, на поўдзень — Коста-дэль-Марэсмэ.