Кот Ік
Кот Ік | |
---|---|
Тып | animated television series[d] |
Жанр | камедыйны тэлесерыял[d] |
Стваральнік | Savage Steve Holland[d] |
Кампазітар | |
Краіна | |
Тэлеканал | Fox Broadcasting Company |
Наступны | The Terrible Thunderlizards[d] |
IMDb | ID 0103408 |
Кот Ік (англ.: Eek! The Cat, з 1994 г. пераназваны ў Eek! Stravaganza) - канадска-амерыканскі мультыплікацыйны серыял, які выходзіў з 11 верасня 1992 г. па 1 жніўня 1997 г.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Серыял "Кот Ік" пра фіялетавага ката па імені Ік, чыё жыццёвае крэда гучыць як "Дапамога яшчэ нікому не шкодзіла" (It never hurts to help). З-за такога стаўлення да жыцця ў ката пастаянна ўзнікаюць праблемы, на якіх і базуецца асноўная частка гумару мультфільма. Акрамя ката, у серыяле ёсць і іншыя персанажы: сям'я гаспадароў Іка, з якімі ён не можа размаўляць па-чалавечы, сабака Шаркі (кашмар Іка) і Анабэль, каханая Іка.
Серыі
[правіць | правіць зыходнік]Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Кот Ік – Ік гатовы грэбаваць сваімі бяспекай, патрэбамі і камфортам дзеля іншых. Ён можа размаўляць з усімі жывёламі і большасцю людзей, але на дзіва не можа размаўляць са сваімі гаспадарамі: Мамай, Уэндзі Элізабет, і Джэй Бі. Яго дэвіз - "Дапамога яшчэ нікому не шкодзіла", нягледзячы на тое, што з ім часта адбываецца адваротнае. Большасць жартаў мультфільма абыгрываецца вакол бескарыслівай натуры Іка, з-за якой той пастаянна трапляе ў непрыемныя сітуацыі. Аднак, нягледзячы на ўсе няўдачы, у канцы кожнай серыі ён так ці інакш узнагароджваецца за бескарыслівасць і стойкасць перад бядотамі.
- Сабака Шаркі – гадаванец Анабэль, вартавы сабака, які бароніць дом Анабэль з асаблівай лютасцю і шаленствам, яго выгляд нагадвае акулу (таму і Шаркі,ад Shark - акула). Шаркі не размаўляе, але сваім гырканнем робіць нейкае падабенства размовы (Ік здольны яго зразумець;часам "размовы" Шаркі суправаджаюцца субтытрамі). Звычайна Шаркі пужае Іка для забаўкі, а часам з-за пастаяннай паслужлівасці Іка, якая выклікае праблемы. Зрэдку абодва нават становяцца кампаньёнамі. Шаркі любіць кусаць паштальёнаў. У Шаркі маюцца навыкі ў будоўлі, ён пастаянна аднаўляе сваю будку пасля таго, як Ік знянацку яе разбурае. Інтэр'ер будкі Шаркі нагадвае асабняк у пячоры, з некалькімі паверхамі і гаражом. Шаркі мае слабасць да агнястрэльнай зброі і выбухных рэчываў, якія часцяком абарачаюцца супраць яго.
- Лось Элмо (таксама вядомы як Элмо: Паўночны алень з рудым носам, Неверагодны Элмо) – прыдуркаваты, але адданы сябар Іка. Звычайна Элмо імкнецца выглядаць смелым, але на самой справе ён дастаткова баязлівы. Звычайна ён працуе каскадзёрам ці нейкім іншым, звязаным з актыўнай дзейнасцю. Таксама ён верыць, што ў чэрвені 31 дзень.
- Мама – відавочна самотная маці сям'і гаспадароў Іка. Пастаянна прыбіраецца па дому, вывучае замежныя мовы, у асаблівасці "спангалезскую" ("Spangalese"). Гумар абыгрываецца вакол яе рассеянага слухання касет з замежнымі мовамі, паўтарэння бяссэнсоўнага перакладу англійскіх фраз, што ўтварае хаос, які яна не заўважае.
- Уэндзі Элізабет і Джэй Бі – сярэднестатыстычныя дзеці, капрызныя і распешчаныя. Шмат глядзяць тэлевізар, асабліва любяць шоу "Захапляючая хвілінка весялосці з вясёлкавымі бязглуздымі мядзведзікамі" (The Squishy Bearz Rainbow of Enchanted Fun Minute)
- Анабэль – кошка, каханая Іка,якая паводзіць сябе як "паўднёвая прыгажуня". Яна вельмі тоўстая, але Ік нібыта гэтага не заўважае (заўсёды пытаецца са здзіўленнем - "Сапраўды?" - калі нехта крытыкуе яе вагу), для яго яна вельмі прыгожая. Звычайна ён кажа наступную фразу: "Чым цябе больш, тым больш таго, за што цябе кахаць." Нягледзячы на яе вагу, яе ногі вельмі тонкія. Ік закахаўся ў Анабэль з першага позірку, калі страла аднакрылага купідона працяла яго сэрца.
- Цімі – брат Элмо. Яму заўсёды неабходны грошы на лячэнне недарэчных хвароб, і Элма звычайна спрабуе атрымаць гэтыя грошы з дапамогай Іка. Калі той згаджаецца,то гэта непазбежна вядзе да розных небяспечных сітуацый з прычыненнем яму шкоды.
- Мітэнс – кот з блакітным футрам, сябар Іка, заўсёды носіць чырвоныя рукавіцы (англ. mittens - рукавіцы), належыць пажылой жанчыне з дрэнным зрокам. Ён пакутуе ад цяжкай параноі і скончвае сказы словам "Man" (LOOK OUT, MAN!!).
- Бязглуздыя мядзведзікі – чатыры каляровыя мядзведзі, якія вядуць уласную праграму на дзіцячым тэлеканале пад назвай "Захапляючая хвілінка весялосці з вясёлкавымі бязглуздымі мядзведзікамі" (The Squishy Bearz Rainbow of Enchanted Fun Minute). Коузі (Kozy) (жоўты), Пафі (Puffy) (сіні) і Воз-Воз (Wus Wus) (ружовы) радасныя і прыязныя. Чацвёрты, П'ер (Pierre) (зялёны), што размаўляе з французскім акцэнтам і носіць берэт, злосны і цынічны.
- Сцівен – вавёрка, якая жыве на дрэве непадалёку ад дома з жонкай і чатырма дзецьмі. Уся іх сям'я настолькі нудная, што нават Ік не можа з імі доўга знаходзіцца побач.
- Пінгвін Пігі – маленькі пінгвін з вузкімі акулярамі, якія надаюць выгляд парасячай маскі. Яго часта можна ўбачыць у кампаніі большых пінгвінаў.
- Хэнк і Джыб – пара навукоўцаў з падобнай знешнасцю, якія трымаюць кубкі з кавай у руках і размаўляюць недарэчным тонам.
- Золтар - ліхі іншаземец, які хоча ўзарваць Зямлю, выкраўшы Анабэль і ўжыўжы яе ў якасці батарэйкі для лазера для разбурэння планет. Але Ік і яго сябры заўсёды разладжваюць яго планы.
Жахлівыя Грамазаўры
[правіць | правіць зыходнік]Частка некаторых серый, якая не звязана з асноўным сюжэтам. Распавядае пра трох дыназаўраў-наёмнікаў, якіх вызвалілі ад турэмнага зняволення, і задача якіх - знішчыць двух пячорных людзей. Аднак, нягледзячы на іх значна большыя памеры,перавагу ў зброі і неразумнасць сваіх цэлей, усе іх спробы маюць камічны і няўдалы канец.