Кохтла-Нымэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кохтла-Нымэ
Kohtla-nomme-aherainemagi1.JPG
Краіна
Каардынаты
Плошча
Насельніцтва
Кохтла-Нымэ на карце Эстоніі
Кохтла-Нымэ (Эстонія)
Кохтла-Нымэ
Кохтла-Нымэ (Эстонія)
Кохтла-Нымэ

Ко́хтла-Ны́мэ (эст.: Kohtla-Nõmme) — гарадскі пасёлак, які з 1993 да 2017 года меў статус пасялковай воласці (самакіравання), затым уключаны ў склад воласці Тойла. Знаходзіцца на ўсходзе Эстоніі ў павеце Іда-Вірумаа. Мяжуе з валасцямі Кохтла, Люганузэ і горадам Кохтла-Ярвэ. Размешчаны за 18 кіламетраў ад павятовага цэнтра — горада Йыхві — і за 10 кіламетраў ад цэнтра горада Кохтла-Ярвэ. Па даных перапісу насельніцтва 2011 года ў пасёлку пражывалі 1032 чалавекі, з іх 697 (67,5 %) — эстонцы. У 2019 годзе ў пасёлку налічвалася 968 жыхароў.

У перыяд з 1937 па 2001 гады на тэрыторыі Кохтла-Нымэ размяшчалася шахта Кохтла, якая ў далейшым была закрыта і пераўтворана ў музей, тым самым стаўшы найбуйнейшай мясцовай славутасцю[3].

У 1984 года пачала сваю працу перадавальная станцыя з новай тэлевізійнай мачтай вышынёй (247—254 м)[4].

Зноскі

  1. а б Haldus- ja asustusjaotusLand Board. Праверана 21 лістапада 2020.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 мая 2017.
  3. Kohtla Kaevanduspark. // kaevanduspark.ee. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2012. Праверана 2012-7-4. (эст.)
  4. Хронология Архівавана 2 кастрычніка 2011 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]