Кракаўская брама (Люблін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брама
Кракаўска брама
Brama Krakowska
51°14′51″ пн. ш. 22°33′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Люблін
Тып будынка брама
Архітэктурны стыль готыка з элементамі барока
Дата заснавання 1341
Сайт muzeumlubelskie.pl/Muzeu…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кракаўская брама (польск.: Brama Krakowska) — цагляная брама ў Любліне, была часткай гарадскога мура, які не захаваўся. Брама служыла ўездам у Люблін з боку Кракава, ад якога атрымала сваю назву.

Брама была пабудавана ў 1341 годзе па загадзе караля Казіміра III. Перад гарадскім мурам быў пракладзены роў, праз які да брамы быў перакінуты мост.

У першай палове XVI стагоддзя ўмацаванні былі абноўлены Себасцьянам Улохам. Брама рэстаўравалася ў 1673 і 1742—1745 гадах. У 1782 годзе рэканструявана архітэктарам Дамініка Мерліні.

У першай палове XIX стагоддзя браму ўпрыгожылі абразамі Дзевы Марыі і Святога Антонія (заступніка горада). У 1950-я гады брама была адрэстаўравана, у ёй цяпер знаходзіцца Музей гісторыі Любліна.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]