Краніялогія
Краніялогія (ад грэч. Κρανίο — чэрап (чалавека) і -λογία — вучэнне) — комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць нармальныя варыяцыі формы чэрапа ў чалавека і жывёл.
Для характарыстыкі будовы чэрапа выкарыстоўваюць вымяральныя прыкметы (краніяметрыя), апісальныя (краніяскапія), а таксама вызначаюць індывідуальныя асаблівасці будовы з дапамогай спецыяльных прыбораў, якія дазваляюць атрымаць малюнак чэрапа ў розных плоскасцях і праекцыях (краніяграфія). Краніялагічныя даследаванні шырока ўжываюцца ў антрапалогіі. У марфалогіі чалавека даследуюць заканамернасці зменлівасці і сувязяў прыкмет будовы чэрапа, узроставыя змены, палавыя адрозненні і г. д. для вырашэння агульнатэарэтычных праблем і для задач прыкладной антрапалогіі. У вучэнні аб антрапагенезе дадзеныя краніялогіі выкарыстоўваюць пры характарыстыцы этапаў фізічнай эвалюцыі чалавека і малпаў, што дазваляе вылучыць комплексы асаблівасцяў, уласцівыя паслядоўным стадыях фарміравання чэрапа.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Краніялогія на Вікісховішчы |