Крапіва кіеўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крапіва кіеўская
Marsh nettles, Bure Marshes nature reserve - geograph.org.uk - 402616.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urtica kioviensis Rogow.

Сінонімы
Urtica hulensis Feinbrun
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1435584
EOL  5723426
IPNI  857668-1
TPL  kew-2449331

Крапіва кіеўская (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовых[3] травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя.

Арэал і месцы рассялення[правіць | правіць зыходнік]

Дадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясах[3][4].

Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі[5]. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 см[6]. Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень[4]. На Беларусі — у чэрвені-ліпені[3]. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі[6]. Плады — арэшкі зялёнага колеру з'яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні[3][6].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны[6].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Арэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй Германіі[7].

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Выява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзе[8]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Крапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі (руск.) 
  4. 4,0 4,1 Urtica kioviensis (англ.) 
  5. Карта з арэалам (англ.) 
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Крапива киевская (руск.) 
  7. The first subfossil records of Urtica kioviensis Rogow. and their consequences for palaeoecological interpretations (англ.) 
  8. Паштовая марка Босніі і Герцагавіны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)