Ружакветныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ружакветныя

Глог звычайны (Crataegus laevigata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosales Perleb, 1826

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24057
NCBI  3744
EOL  4385
FW  54921

Ружакветныя (лац.: Rosáles) — парадак двухдольных раслін, які ўключае дзевяць сямействаў, самым тыповым з якіх з'яўляецца сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя класіфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

У гістарычнай літаратуры сучаснаму парадку Rosales адпавядае таксон Rosiflorae, які выйшаў з ужывання. У залежнасці ад аўтара, гэты таксон або падзяляўся на тры сямействы (ружавых (Rosaceae), міндальных або слівавых (Amygdalaceae) і яблыневых (Pomaceae)), або ўсе гэтыя тры сямействы групаваліся ў сямейства ружавых.

Сучасны падыход[правіць | правіць зыходнік]

Паводле генетычных даследаванняў, праведзеных групай APG, парадак Urticales (Крапівакветныя), які вылучаецца ў класіфікацыі Кронквіста, насамрэч з'яўляецца часткай Rosales. Акрамя таго, шматлікія сямействы, якія належалі па класіфікацыі Кронквіста да парадку Ружакветныя, цяпер перамешчаны ў іншыя парадкі. Сучасныя сямействы парадку Ружакветныя:

У ніжэйпрыведзеным спісе сямействаў, прылічаных да парадку Rosales паводле класіфікацыі Кронквіста, у дужках указаны сучасны парадак:

Плады[правіць | правіць зыходнік]

Плады ружакветных сухія або сакавітыя, лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцяніцы, яблыкі. У фарміраванні плода ў шматлікіх родаў удзельнічае гіпантый, які складае аснову адаптыўнасці пладоў да розных агентаў распаўсюджання. Насенне без эндасперма.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]