Перайсці да зместу

Крапіва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крапіва

Крапіва двухдомная (Urtica dioica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urtica L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19151
NCBI  3500
EOL  38080
IPNI  149535-3

Крапівá[2][3] (Urtīca) — род кветкавых раслін сямейства крапіўныя. Сцёблы і лісце пакрытыя пякучымі валасінкамі (якія далі лацінскую назву: лац.: Ūrō — «пяку»).

Расце, у асноўным, у зоне ўмеранага клімату ў Паўночным і (радзей) Паўднёвым паўшар’ях. У Беларусі 5 відаў[4]: найбольш распаўсюджаны крапіва двухдомная (Urtica dioica) і жыгучка (Urtica urens). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу — крапіва кіеўская (Urtica kioviensis). Таксама сустракаюцца Urtica galeopsifolia і Urtica sondenii.

Шэраг відаў прымяняюць у медыцыне і можа ўжываць у ежу (крапіва двухдомная, крапіва пякучая) і на корм жывёле.

  • Крапіву выкарыстоўваюць для гатавання салат, супоў, соусаў, начынку для піражкоў, а таксама соляць і квасяць. Маладыя далікатныя суквецці заварваюць як гарбату, сушаць.
  • Крапіву ўжываюць таксама пры доглядзе валасоў, бо адвар крапівы дапамагае ад выпадання валасоў.
  • Крапіву нарыхтоўваюць і выкарыстоўваюць у лясніцтвах для падкорму капытных (ласёў, аленяў, казуль, дзікоў і іншых) у зімовы час

Крапіва спрадвеку ўжываецца для вырабу прадметаў ужытку. З крапіўнага палатна на Русі і ў іншых краінах шылі трывалыя ветразі, а яшчэ — трывалыя мяшкі, чулы і кулі з грубай крапіўнай тканіны, «крапіўнікі». У Японіі крапіўны жгут у спалучэнні з шоўкам быў галоўным матэрыялам вырабу дарагіх самурайскіх даспехаў, са здзервянелых сцёблаў рабілі шчыты, а з наймацнейшага крапіўнага валакна, кручанага і нацёртага воскам, — цецівы для лукаў[5].

Валакно практычна з любога віду крапівы мае выдатныя якасці, якія дазваляюць крапіве канкурыраваць з лёнам і бавоўнай. «Пустазельныя» віды крапівы, якія растуць у Еўропе, даюць сыравіну для такой лёгкай, цёплай і гігіенічнай тканіны, як шавіёт[6]. Герой рамана Віктара Гюго «Адрынутыя» Жан Вальжан, збег з катаргі і стаў фабрыкантам менавіта гэтай тканіны. Тканіна, якую робяць з рамі, кітайскай крапівы, па ўласцівасцях набліжаецца да шоўку[7]. Як сыравіна для вытворчасці адзення крапіва вядома чалавецтву тысячагоддзі. Але ёсць народы, якія аддаюць перавагу крапіўным тканінам перад усімі іншымі. З якім піетэтам ставяцца да лёну ў Еўропе, з такім самым ставіцца да крапівы ў Кітаі, Інданезіі, Філіпінах, Карэі, Японіі. Асобныя часткі карэйскага нацыянальнага касцюма не шыюць ні з якой іншай тканіны[8].

У кветкаводстве апырскванне настоем крапівы выкарыстоўваецца для прафілактыкі сопкай расы і барацьбы з тлямі. Прыгатаванне: 500—700 грам свежай або 200 грам сухой сыравіны настойваюць суткі ў 5 л халоднай вады[9].

Раней з крапівы рабілі жоўтую фарбу.

Зараснікі крапівы двухдомнай (Urtica dioica) ў Таўрычаскім садзе  (руск.), Санкт-Пецярбург

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 53 віды[10]:

Зноскі

  1. 1 2 Звесткі пра род Urtica у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)Urtica
  2. ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. ↑ Крапіва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.451
  4. ↑ Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 13 мая 2012.
  5. ↑ Оружейная лавка/Оружие самурая. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2010. Праверана 23 мая 2010.
  6. ↑ «Сегодня (в Европе, прим.) крапивное полотно вырабатывается только в Югославии. Из него ткут шевиот, который высоко ценится на международном рынке» Архівавана 11 снежня 2025..
  7. ↑ «Частный корреспондент»: Тканый мир/Одежда от злых чар Архівавана 2 красавіка 2011.
  8. ↑ У нас одежда, изготовленная из крапивного волокна, является национальной одеждой обских угров Архівавана 16 лістапада 2007. (ханты и манси)
  9. ↑ Панкратова Г.. Болезни роз.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 4 мая 2012.
  10. ↑ Urtica (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (5 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 14 лістапада 2016.