Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Заснаваны 21 лютага 1990
Адкрыты 25 чэрвеня 1994
Месцазнаходжанне
Памеры фонду 7 081 экспанат
krugloe.museum.by

Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — музей у г.п. Круглае, размешчаны па Савецкай вуліцы, 40.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны паводле сумеснай пастановы бюро Круглянскага райкама КПБ і Круглянскага райвыканкама ад 21.02.1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў 25 чэрвеня 1994 г. да 50-годдзя з дня вызвалення раёна ад гітлераўскіх захопнікаў. Першы кіраўнік Т. М. Аксёнава. З 1998 г. дырэктар С. В. Каднікава.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7081 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 2260 адзінак Агульная плошча 314,7 м², экспазіцыйная — 175 м², плошча выставачнай залы 48,9 м².

Найбольш цікавымі з’яўляюцца калекцыі абразоў ХІХ ст. (каля 50 адзінак захоўвання), старадрукаваных кніг (царкоўны статут, псалтыр, «Жыціе і пакуты святой велікамучаніцы Варвары» i інш.), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (экспанаты з саломы, роспіс і разьба па дрэве), народных музычных інструментаў, жывапісу, прадметаў побыту і этнаграфіі, беларускага нацыянальнага касцюма, нумізматыкі (манеты Візантыі, Рэчы Паспалітай, манетны скарб XVII ст. і інш.), фалерыстыка.

Усе экспанаты размешчаны у 6 залах. Дзейнічаюць 4 экспазіцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]